Архіў

Хроніка супраціву

27 лістапада «маладафронтавец» Артур Фінкевіч у дзень заканчэньня тэрміну арышту быў зноў асуджаны на 15 сутак.

З спэцпрыёмніку хлопца прывезьлі ў суд Савецкага раёну, дзе Руслан Казадаеў прызнаў А.Фінкевіча вінаватым у парушэньні арт.167 ч.2 АК (удзел у несанкцыянаваных грамадзкіх акцыях). Упершыню суд двойчы прызначыў максымальнае пакараньне за адны й тыя дзеяньні — распаўсюд улётак супраць трэцяга тэрміну. Сябры незарэгістраваных «Маладога фронту» і БПС пастанавілі штовечар а 18-й прыходзіць з запаленымі сьвечкамі да Акрэсьціна, дзе цяпер знаходзяцца «маладафронтаўцы» А.Фінкевіч, Зьміцер Дашкевіч і сябра БПС Васіль Парфянкоў. Акцыя будзе трываць, пакуль іх ня вызваляць. 27 лістапада Валер’я Шчукіна аштрафавалі на 10 базавых адзінак за «дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўніка міліцыі» (арт.156 і 166 КК). Напярэдадні Шчукін безвынікова спрабаваў прайсьці ў Полацкі гарвыканкам на прыём да міністра ўнутраных справаў Навумава. 29 лістапада на Камароўскім рынку падчас раздачы ўлётак былі затрыманыя Людміла Гразнова, Андрусь Козел, Алег Тарасевіч, Ігар Арлоў, Паліна Гулідава, Мікалай Цімашэнка, Іван Чаратун, Аляксей Нішчык. Яны праводзілі акцыю «Грамадзкае галасаваньне «Трэці тэрмін» супраць рэфэрэндуму. На Л.Гразнову, А.Козела, А.Тарасевіча, І.Арлова былі складзеныя пратаколы за «распаўсюд незарэгістраванай друкаванай прадукцыі». Актывіст незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Зубр» непаўналетні Антон С. 30 лістапада быў затрыманы людзьмі ў цывільным у Баранавічах падчас расклейкі ўлётак зь лёзунгам «Ён павінен сысьці»: хлопца паўтары гадзіны дапытвалі ў апорным пункце міліцыі, пасьля чаго адпусьцілі без складаньня пратаколу. Лідэр Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП (НГ) Анатоль Ляўковіч не прайшоў пераатэстацыі ў Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце і можа згубіць працу.

АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды10

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Літва папросіць Лукашэнку вярнуць грузавікі, якія захраслі ў Беларусі, але мяжу не адкрые14

«Ці вартыя прынцыпы страчаных гадоў жыцця?» Наталля Дуліна — пра калонію, высылку і жыццё пасля гэтага3

У маладзёжным мікрараёне Гродна здалі дарогу пасля рэканструкцыі

У Судане паўстанцы збілі расійскі ваенна-транспартны Іл-761

«Ён не збег, а паімчаў да мяне ў раддом». Суд вынес суровае пакаранне ў справе смяротнага ДТЗ у цэнтры Мінска3

Спікер Сейма Літвы спадзяецца, што мяжу з Беларуссю адкрыюць у канцы месяца11

Шаман і Мізуліна пабраліся шлюбам у акупаваным Данецку15

Маці хлопчыка з Гродна, якому дапамагалі збіраць грошы затрыманыя блогеры: Яны перадалі нам 257 тысяч, для нас гэта велізарныя грошы5

Інцыдэнт на эскалатары ў мінскім метро адбыўся з чатырохгадовай дзяўчынкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды10

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць