Свет

Эўразьвяз у барацьбе з алькагалізмам

У СССР да Другой Сусьветнай вайны спажывалі ў год 3,7 літраў чыстага сьпірту на душу насельніцтва.

У СССР да Другой Сусьветнай вайны спажывалі ў год 3,7 літраў чыстага сьпірту на душу насельніцтва. Пасьля, у брэжнеўскі застой, савецкія людзі сталі піць больш за небясьпечныя 8 літраў сьпірту на душу, ад чаго пачынаецца дэградацыя нацыі.

Цяпер, паводле розных падлікаў, беларусы выпіваюць на сям’ю з чатырох чалавек 272 бутэлькі ў год. На думку галоўнага нарколяга краіны Ўладзімера Максімчука, у Беларусі да мільёну грамадзянаў залежаць ад алькаголю. У стане алькагольнага ап’яненьня зьдзяйсьняецца тры чвэрці забойстваў, больш за 60% боек, што сканчваюцца шпіталем, 70% згвалтаваньняў, каля 70% разбояў і хуліганства.

А як у Эўропе?

Паводле дадзеных мэдыкаў Эўрапейскага Зьвязу, «Эўропа характарызуецца самымі высокімі ўзроўнямі (ад 4,9 да 12,6 л на душу насельніцтва) спажываньня алькаголю. Наступствы гэтага аналягічныя нашым — высокая сьмяротнасьць на дарогах, гвалт, злачынствы. Алькаголь адказны за раньнюю сьмяротнасьць і непрацаздольнасьць 12% мужчынаў і 2% жанчынаў у ЭЗ». Праўда, адзначана, што традыцыйнае спажываньне віна ў эўрапейскіх краінах заўважна ідзе на спад, у сярэднім на 75 мільёнаў літраў у год.

Формы і мэтады барацьбы

У ЭЗ новая тэндэнцыя — палітыкі намагаюцца на афіцыйных мерапрыемствах ня браць у рукі нават шампанскае. Каб не фарміраваць у сьвядомасьці людзей асацыяцыю алькаголю і посьпеху. Згодна з эўрапейскім плянам барацьбы з алькагалізмам, плянавалася скарачэньне спажываньня алькаголю на жыхара кожнай эўрапейскай краіны на 25% за пяць гадоў. У пэрыяд ад 1995 да 2000 г. Францыя і Італія, здолелі гэтага дасягнуць. Эўрапейская Камісія прапанавала, напрыклад, скараціць вінаробныя плошчы на 400 тыс гектараў. Замест гэтага ўладальнікам плянтацыяў прызначаліся фінансавыя сродкі для перапрафіляваньня сваёй вытворчасьці альбо датэрміновага выхаду на пэнсію. У мінулым годзе Эўракамісія прыняла Камунікацыю, у якой вызначаная стратэгія падтрымкі дзяржаваў‑членаў у зьмяншэньні шкоды, зьвязанай з алькаголем. Напрыклад, ператварыць больш за 730 млн бутылек францускага і італьянскага віна ў паліва, мыючыя сродкі і дэзынфэктанты. На гэтую мэту асыгнавана звыш 130 млн эўра, а летась было выдаткавана паўмільярду эўра.

У чэрвені стартуе Форум па пытаньнях алькаголю і здароўя (Alcohol and Health Forum), які дапаможа вызначыць рэгуляваньне рынку сьпіртовых напояў. Эўракамісія заклікала краіны ЭЗ абмежаваць рэкляму алькаголю, асабліва на тэлевізіі, павялічыць падаткі на алькаголь, патрабаваць нанясеньня на этыкеткі бутэлек з моцнымі напоямі надпісаў пра іх шкоду для здароўя чалавека. Але ўрады не сьпяшаюцца з увядзеньнем абмежаваньняў.

У Беларусі ж змагаюцца з алькагалізмам спэцыфічна: сёлета квоты на выпуск этылявага сьпірту павялічаныя на 190 тысячаў дэкалітраў. Пры гэтым існуе дзяржпраграма дзеяньняў па папярэджаньні і пераадоленьні п’янства і алькагалізму на 2006‑2010 г. Праграма заснаваная, перадусім, на адукацыйных пачатках, на думку распрацоўшчыкаў, эфэкту ад яе можна чакаць праз 15—20 гадоў. Але важны крок да скарачэньня алькагалізацыі зроблены — нядаўна ў краіне ўхвалілі закон, якім забараняецца рэкляма піва — тэлевізійная і знадворная.

***

Дадзеная публікацыя падрыхтаваная пры судзеяньні Эўразьвязу і не абавязкова адлюстроўвае афіцыйны пункт гледжаньня ЭЗ. Па дадатковую інфармацыю зьвяртайцеся на сайт www.delblr.ec.europa.eu

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга37

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга

Усе навіны →
Усе навіны

Ці лятае Ціханоўская бізнэс-класам і як міністр замежных спраў Польшчы падкінуў яе на сваім самалёце8

Трагедыя ў Бельгіі: украінскі падлетак прызнаўся ў забойстве маці і 6-гадовай сястры5

Ноччу на Мінск і Мінскую вобласць зноў абрынуліся залевы і навальніцы1

«Цяпер Пяткевіч — гэта Георгій Жукаў Вялікай Айчыннай». Лойка пра ролю чыноўніцы12

Як Трамп прайграе ўласную гандлёвую вайну з усім светам7

Ушчэнт п’яная аўтамабілістка наехала на веласіпедыстку і кінула яе паміраць7

Ці можа пасажыр з верхняй паліцы ў цягніку прымусіць чалавека з ніжняй падзяліцца месцам? Не ўсё так проста2

Без шлагбаўма і па перадаплаце. Што зменіцца для аўтамабілістаў Беларусі: новыя правілы платных парковак

Якая гарэлка з Беларусі ўвайшла ў рэйтынг найлепшых сусветных алкагольных брэндаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга37

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць