Архіў

Гісторыя зноў дала шанец

Прыме ці адкіне ўрад прапановы Эўропы і ЗША? Ці «пакрокавая стратэгія нармалізацыі адносінаў» прывядзе да зьмены замежнага вэктару беларускае палітыкі і ўнутранае дэмакратызацыі? Адказы з боку ўладаў Беларусі прагучалі супярэчлівыя. Урал Латыпаў адмовіўся ад сустрэчы з эўрапейскім і амэрыканскім эмісарамі. Зь іншага боку, МЗС прывітала заходнія ініцыятывы. А пільныя сілавікі загадзя распачалі супраць лідэраў апазыцыі крымінальныя справы.

Апазыцыйны «ценявы кабінэт» безумоўна прыняў бы прапазыцыі Захаду. Прыняў бы, калі быў бы ва ўладзе. А пакуль пэрспэктыва нармалізацыі адносінаў краіны з цывілізаваным сьветам пэўныя колы ў апазыцыі палохае. Бо замірэньне пацягне за сабою адклад доўгачаканага «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі». А перадусім жадаецца, каб заслуга інтэграцыі з Эўропай цалкам належала ўраду дэмакратычнаму — калісьці ж ён будзе абраны! І яшчэ больш — Лукашэнку ня вераць. «Усё адно падмане», — як у той памятнай апазыцыйнай афішцы.

Калі Пайфэр і Джонз былі ў прысутнасьці журналістаў стрыманымі, дык нямецкі пасол Фрык у сераду, напярэдадні адкрыцьця беларуска-нямецкага форуму, выказаўся без эківокаў: «Эўрапейскі Зьвяз і Злучаныя Штаты працягваюць сваю руку Беларусі, і яны адзіныя ў сваёй пазыцыі, маюць супольнае меркаваньне. Яны працягваюць руку Беларусі для пашырэньня супрацоўніцтва ў розных сфэрах — палітычнай, эканамічнай, культурнай. Такога супольнага дэмаршу на высокім узроўні з працягнутай да Беларусі рукой з боку Эўразьвязу й ЗША ў мінулым яшчэ не было. Мы спадзяёмся, што гэтая працягнутая рука будзе прынятая, а не адрынутая».

Захад трохі выглядае кавалерам без пачуцьця ўласнае годнасьці. Яму колькі разоў у зьняважлівай форме адмаўлялі, а ён усё набіваецца. Лукашэнкаўцы ўмеюць падманваць Захад, як абвялі вакол пальца пяць гадоў таму першага міратворца, пасла Віка.

Прыняцьце прапановы Захаду і абавязкі, якія з такога прыняцьця вынікаюць, рызыкоўныя для палітычнай будучыні лукашэнкаўскае эліты. Яна мае іншую жыцьцёвую філязофію, засвоіць новую палітычную культуру ёй цяжка, калі ўвогуле магчыма. Дый гаспадарчая мадэль — хоць на яе на Захадзе, у адрозьненьне ад Усходу, ніхто не замахваецца — нягледзячы на ўсе посьпехі, што так захапляюць заходніх аналітыкаў, запатрабавала б перабудовы хутчэй. Рэзкія рухі такой старэчы супрацьпаказаныя. Зрэшты, з гаспадаркай так і так трэба нешта рабіць пры пераглядзе беларуска-расейскіх адносінаў.

Прыняцьце было б рызыкай, але не самагубствам. Вось чаму ёсьць доля імавернасьці, што працягнутая Захадам рука ня будзе адрынутая. Гэта, прынамсі, давала б лукашэнкаўцам і шанец на новую палітычную й ідэалягічную пэрспэктыву ва ўмовах, калі праект інтэграцыі з Расеяй пацярпеў крах зь незалежных ад інтэгратараў прычынаў. Шанец не такі й прывідны, як гэта шмат каму падаецца. Некаторыя краіны гадамі дабіваюцца такіх прапановаў, якія прагучалі з боку Эўропы і Амэрыкі. Незалежнасьці Беларусь дасягнула нечакана для самой сябе. Хто б зьдзівіўся, калі б эўраінтэграцыя звалілася на краіну, як сьнег на галаву?

Можна доўга гадаць, чым абярнулася б прыняцьце прапановаў. Затое няма сумневаў, чым было б непрыняцьце і працяг самаізаляцыі на міжнароднай арэне. Злачынствам. Чарговым з Лукашэнкавага боку злачынствам супраць нацыянальных інтарэсаў.

Барыс Тумар

Каментары

Цяпер чытаюць

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана5

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У жудаснай аварыі пад Рэчыцай загінулі дачка і ўнук. Цяпер у бальніцы памерла і сама жанчына

«Не дазволім ніводнай кроплі нафты пакінуць рэгіён». Іран пагразіў «спальваць» усе судны ў Армузскім праліве2

Мост паміж Чыжоўкай і Серабранкай у Мінску будаваць не будуць1

Аляксандр Усік заявіў, што збіраецца ў будучыні балатавацца ў прэзідэнты Украіны2

20 гадоў таму ў Беларусі пачалі збіраць іранскія «Саманды». Як цяпер яны выглядаюць і колькі каштуюць?8

Спагаду да забітага Хаменеі выклікаюць здымкамі яго нібыта забітай унучкі. Але што дакладна вядома пра гэту гісторыю?10

На пажары ў Маладзечне загінулі трое. Адзін з іх скокнуў з акна і разбіўся

Меланія Трамп упершыню старшынствавала на Радзе Бяспекі ААН ФОТАФАКТ6

Бяляцкі вярнуўся ў фэйсбук: «Ніводнага дня ў турме я не шкадаваў за зробленае»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана5

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць