Архіў

Трасянка — гэта зьдзек

Калi пачынаеш размаўляць па-беларуску, частка людзей зьдзiўлена паглядае ў твой бок, а некаторыя ўвогуле не разумеюць. Яны лiчаць, што самi размаўляюць чыста па-расейску, але цi так гэта на самай справе? На якой мове размаўляюць беларусы?

«Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлi», — наказваў беларускi клясык Ф.Багушэвiч. Але ягоная парада пылiцца недзе на кнiжных палiцах. На ўроках беларускай лiтаратуры школьнiкi штогод пiшуць сачыненьнi наконт заняпаду мовы, вось тады i адшукваецца «Дудка беларуская», каб перажыць свой кароткачасовы трыюмф. А далей — зноў цёмныя глыбіні кнiжнай шафы…

Хочацца крыкнуць: «Людзi, адумайцеся! Гэта ж ня толькi мова прыходзiць у заняпад! Гэта ж мы адыходзiм у нябыт…» Як жа нас будуць паважаць iншыя, калi мы самi сябе не шануем?! Можа, некаторыя папраўдзе лiчаць, што размаўляюць па-расейску? Калi б размаўлялi па-расейску, знайшлi б, напэўна, супольную мову з Расеяй…

Нельга назваць тую мову, што чуваць у Беларусi, нi расейскай, нi беларускай. Тое, што ў народзе клічуць «трасянкай», — бессаромны зьдзек з абедзьвюх моў. Калi сёньня мы страцім мову, то заўтра страцім культуру, самабытнасьць… А цi застанецца тады беларускi народ? Можа, праз колькi год нашчадкi будуць шукаць нас у энцыкляпэдычным слоўнiку на лiтару «Б»?

Людзi, адумайцеся!

Кацярына Крыванос, школьніца, Менск

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Жодзіне 23‑гадовы вайсковец скончыў жыццё самагубствам9

Папярэдняя версія смерці Яны Кастранковай — утапленне7

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ18

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць