Архіў

Пахаваньне пад фанфары рэфэрэндуму

За 10 мэтраў ад Васіля Быкава на Ўсходніх могілках 15 кастрычніка лёг яшчэ адзін народны пісьменьнік — там знайшоў вечны спачын Іван Шамякін.

Пахаваньне адбылося напярэдадні рэфэрэндуму ціха і незаўважна: без рэпартажаў па тэлевізіі, без асаблівых абвестак на радыё. Пісьменьніка, які апошнім часам найбольш з усіх вядомых беларускамоўных выступаў у падтрымку ўлады, хавалі гэтыя самыя ўлады.

Шамякін падтрымліваў уладныя прапановы зь перакананьняў, але і таму, што, як сам прызнаваўся, баяўся памерці ў беднасьці. У пэртурбацыях пачатку 90-х «згарэлі» ягоныя ашчаджэньні: на кніжцы ў банку ляжала 90 тыс. савецкіх рублёў. Перамен Іван Шамякін не прыняў. Згадвалі, як на адзін зь пісьменьніцкіх зьездаў ён прыйшоў з атрыманым ганарарам: пачкі грошай за новы раман, складзеныя ў «авоську», пісьменьнік трымаў у сябе на каленях, усеўшыся на першы шэраг.

Нават рэфэрэндум 1995-га Іван Шамякін праглынуў як належнае. Адно што напісаў у другой палове 90-х два лісты на адрас Лукашэнкі зь мяккімі дакорамі: маўляў, галасавалі за дзьвюхмоўе, а атрымалі перавагу адной мовы. Адказаў на свае лісты Іван Пятровіч не атрымаў, чым гучна абураўся на Радзе Саюзу пісьменьнікаў: на звароты народных пісьменьнікаў хаця б адпіскамі заўжды адказвалі першыя сакратары ЦК КПБ. Але Лукашэнка, як выявілася, не Машэраў…

Для Шамякіна гэта быў шок. У сваёй апошняй кнізе мэмуараў «На апошнім перагоне» ён рэзка й крытычна выказаўся на адрас цяперашняга рэжыму. Ці толькі таму Лукашэнка не прыйшоў на пахаваньне народнага пісьменьніка? Напэўна, не. Само існаваньне літаратуры на беларускай мове падрывае ідэалягічныя пастуляты цяперашняга рэжыму.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі25

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

У мінскім заапарку будзе жыць ільвіца

«Адсячэш адну галаву — вырастаюць новыя». Як кіраўніцтва Ірана пабудавала сістэму, якая дазваляе ўтрымліваць уладу10

Дэлегацыі РФ і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам9

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі25

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць