У Берасьцейскай вобласьці рыхтуецца нацыяналізацыя сетак кабэльнага тэлебачаньня.
Такое рашэньне прыняў аблвыканкам.
Рашэньне №640 мае назву «Пра арганізацыю работы па абслугоўваньні насельніцтва, стан працоўнай дысцыпліны ў сфэры ЖКГ вобласьці». Цяпер да 1 лістапада ва ўсіх мураваных дамах вобласьці павінна была адбыцца інвэнтарызацыя кабэльных сетак і «прыняцьце іх на балянс у бязвыплатным парадку згодна з існуючым заканадаўствам».
Усе кіраўнікі баранавіцкіх кабэльных сетак лічаць, аднак, што пастанова аблвыканкаму, наадварот, парушае існуючыя законы. Спасылаюцца на Грамадзянскі кодэкс, які забараняе між арганізацыямі якія-кольвек падарункі й дармавыя пагадненьні. Як вынік — дырэктарат кабэльных сетак зьбіраецца зьвяртацца ў суд.
Камунальшчыкі ж апэлююць да таго, што кабэльшчыкі, пракладаючы свае сеткі, наўмысна панішчылі калектыўныя антэны. У тых дамах, дзе яны засталіся, ніякай нацыяналізацыі ня будзе. Апошнія 10 год, аднак, ніхто з камунальных службаў не цікавіўся лёсам старых калектыўных антэн.
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Руслан Равяка, Баранавічы
Каментары