Архіў

Прыкрая памылка

Дарагія сябры!

У №11 паважанага мной часопісу «Дзеяслоў» надрукаваны пераклад часткі маіх успамінаў, узятых з кнігі «Негаснущие зарева», — «Што было, тое — было». Прачытаўшы яго, я знайшоў сур’ёзную нагоду для суму.

Хутчэй за ўсё, гэта неахайнасьць перакладчыка. У мяне ў кнізе на с.271 надрукавана: Адамовіч «искренне полагал, что Эйдельман некоторым образом «спровоцировал» его (Астафьева) на резкие и не всегда продуманные ответы. Запомнилось: «Инерция русского крестьянского мышления… атавизм… Нет, не злобное убеждение, как у оголтелого Белова . Другое…».

У публікацыі ж на с.170 чытаю: «Запомнілася: «Інэрцыя расейскага сялянскага мысьленьня… атавізм… Не, ня злоснае перакананьне, як у апантанага Бярозкіна. Іншае…».

Бог мой, адкуль гэта? Прыкрая памылка, якая ператварае Рыгора Саламонавіча ў… антысэміта, якая прыпісвае Алесю Адамовічу ацэнкі, неймаверныя ў яго вуснах, якая выстаўляе ў непрывабным сьвятле мяне, што нібыта прыгадвае іх! Уважлівыя чытачы, несумненна, заўважаць гэта і будуць нямала зьдзіўленыя. Тым больш што ўсе іншыя мае ўспаміны пра Р. Бярозкіна, надрукаваныя ніжэй, носяць зусім іншы — сяброўскі і паважлівы — характар.

Спадзяюся, што гэты ліст ня толькі выправіць недаравальную памылку, але і паставіць усё на свае месцы.

Аляксандар Дракахруст

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

Б'юці-блогерку з Гомеля асудзілі за палітыку5

Пад Мінскам пасажыры маршруткі ехалі з незачыненымі дзвярыма2

«Ён у жахлівым стане». Адам Кадыраў трапіў у аварыю недалёка ад Дома ўрачыстасцей у Пуцінскім раёне12

Памёр прафесар Васіль Бернік1

Дарадца Трампа: Тэрыторыю Грэнландыі можа кантраляваць толькі той, хто здольны яе абараніць, а Данія занадта слабая для гэтага6

Малады немец танчыць пад «Касіў Ясь канюшыну» — беларускі ў захапленні. Да гэтага ён ужо сабраў армію фанатак з Расіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць