Грамадства88

Калектыў РНПЦ «Кардыялогія» вітаў звольненага лукашэнкаўцамі дырэктара Мрочака 4-хвіліннай авацыяй. А Піневічу зладзілі абструкцыю

Глядзець з 11:50 — 4-хвілінная авацыя. З 31:30 — в.а. міністра скандуюць «Ганьба!»

Калектыў РНПЦ «Кардыялогія» вітаў звольненага лукашэнкаўцамі дырэктара Мрочака 4-хвіліннай авацыяй. Піневічу на сустрэчы ў РНПЦ крычалі «Што ты вярзеш?» і праводзілі скандаваннем «Ганьба!».

Шматгадовага кіраўніка ўнікальнага Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія», стваральніка кардыяхірургічнай школы прафесара Аляксандра Мрочака звольнілі за грамадзянскую пазіцыю. Ад яго патрабавалі, каб ён напісаў заяву «па ўласным жаданні».

Дактары РНПЦ паслядоўна да працы і пасля працы выходзілі на ланцугі салідарнасці з дэманстрантамі, якія патрабуюць свабодных выбараў і пакарання вінаватых у катаваннях і забойствах. 

Пра звальненне прафесара Мрочака стала вядома сёння. Рашэнне прыняў в.а. міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Учора дырэктара Мрочака запрасілі ў Міністэрства здароўя і прапанавалі напісаць заяву аб звальненні па ўласным жаданні. Ад панядзелка яго запрашалі розныя чыноўнікі і настойвалі, каб ён сышоў добраахвотна.

Яго вінавацяць у тым, што ён «не змог утрымаць калектыў» і не забараніў выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю адносна сітуацыі ў краіне. Мрочак адмовіўся пісаць заяву на звальненне.

Сёння супрацоўнікі РНПЦ сабраліся ў кабінеце Мрочака, чакалі яго на працы. У гэты час патэлефанаваў выканаўца абавязкаў міністра здароўя Піневіч і сказаў, каб дырэктар рыхтаваўся развітвацца з калектывам, а самога Мрочака запрасілі ў міністэрства.

Дырэктар прапанаваў Піневічу, каб ён сам прыехаў у РНПЦ і агучыў гэта калектыву.

Цягам двух тыдняў калектыў РНПЦ выказваў сваю пазіцыю супраць гвалту і за правядзенне сумленных выбараў, выходзіў у ланцугі салідарнасці да і пасля працы.

Мінздароўя звольніла дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандра Мрочака. Раней дактары цэнтра выходзілі на пікеты

Каментары8

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

Праваслаўнага блогера, «героя СВА», пасадзілі на 15 гадоў за згвалтаванне чацвёртакласніцы7

У Нарвегіі сына кронпрынцэсы затрымалі перад судом па справе аб сэксуальным гвалце. А сама прынцэса сябравала з Эпштэйнам5

Беларусы заўважылі на небе адразу чатыры Месяцы ФОТАФАКТ1

Ізраільская авіякампанія, якая заяўляла пра аднаўленне палётаў у Мінск, перадумала гэта рабіць5

У гурта Relikt выйшаў новы альбом Ramantyzm1

Каму верыць: прагнозам ці свайму тэрмометру? Спыталі ў адмыслоўца3

Беларускія навукоўцы аднавілі аблічча дзяўчыны, якая жыла пад Мінскам 500 гадоў таму. Вось як яна выглядала19

У матчы чэмпіянату Італіі фанат гасцей шпурнуў петарду на поле. Галкіпера аглушыла, фанату адарвала некалькі пальцаў

Севярынец спрадасць унікальныя календары са сваімі турэмнымі малюнкамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць