У матчы чэмпіянату Італіі фанат гасцей шпурнуў петарду на поле. Галкіпера аглушыла, фанату адарвала некалькі пальцаў
Інцыдэнт здарыўся ўчора на матчы «Крэманезе» — «Інтэр».

Image Photo Agency/Getty Images
У пачатку гульні фанат «Інтэра» шпурнуў петарду на поле. Галкіпер гаспадароў Эміль Аўдэра упаў на газон, аглушаны выбухам. Аўдэра спатрэбілася медыцынская дапамога, аднак футбаліст змог працягнуць гульню, паведамляе Gazetta della Sport.
Аднак той заўзятар страціў некалькі пальцаў пасля таго, як у яго руцэ датэрмінова выбухнула другая петарда. Яму таксама пагражае неадкладны арышт пасля выпіскі з бальніцы.
Гульцы «Інтэра» адмовіліся вітаць трыбуну сваіх заўзятараў пасля матчу ў знак пратэсту супраць гвалту.
«Інтэр», дарэчы, перамог 2:0.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары