Свет88

У Расіі школьнік забіў чыноўніка, які адказваў за блакаванне інтэрнэту

Хлопец пільнаваў, калі супрацоўнік Раскамнагляду будзе выходзіць з працы.

У Маскве забіты высокапастаўлены супрацоўнік Раскамнагляду Аляксей Бяляеў, паведамляе канал «ВЧК-ОГПУ». Той супрацоўнік адказваў за блакіроўкі і запавольванне трафіку. За забойства затрымалі 16‑гадовага школьніка Арцёма. 

Забойства здарылася яшчэ 19 студзеня.

Пра гэта тэлеграм-канал даведаўся выпадкова з паведамлення маці хлопца, якая спрабавала знайсці ў сацсетках адваката для сына. Потым яна выдаліла гэтую інфармацыю.

Маці школьніка пісала ў сацсетках, што яе сын ударыў чыноўніка нажом у грудзі, калі той выходзіў з офіса Раскамнагляду. Яму інкрымінуюць ч.2 арт. 105 Крымінальнага кодэксу Расіі (забойства па матывах палітычнай і ідэалагічнай нянавісці).

Маці пісала, што яе сын быў супраць дзейнасці Раскамнагляду і рыхтаваў напад.

Хлопец вучыўся добра, вёў ютуб-канал, захапляўся гульнямі і анімацыяй.

Аляксей Бяляеў працаваў у Раскамнаглядзе больш за 10 гадоў. На момант забойства ён быў намеснікам начальніка аддзела кантролю і надгляду ў сферы сувязі. Гэты аддзел блакіруе асобныя сайты і каналы.

Каментары8

  • Вот это
    30.01.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Касперскі
    30.01.2026
    Інавацыйны абыход блакіровак без VPN, Tor, proxy
  • Вось так
    30.01.2026
    Хлопец вучыўся добра, вёў ютуб-канал, захапляўся гульнямі і анімацыяй.

    Хлопчык проста хацеў жыць як усе сучасныя людзі ва ўсім свеце: весці блогі ў ютубе, гуляць у гульні, маляваць мульцікі.
    Але ж нарадзіўся не ў той краіне....
    Дзе хворыя на галаву дзядзькі блакуюць інтэрнэт і гоняць моладзь паміраць у акопах на захопніцкай вайне.

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?10

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

BMW адклікае больш за паўмільёна машын па ўсім свеце. Яны могуць загарэцца

Уладзімір Мацкевіч: Святлана Ціханоўская — гераіня!24

Зяленскі патлумачыў, чаму Беларусь выключаецца як месца перамоў з Пуціным

«Першы раз чую». Зяленскі пракаментаваў інфармацыю, што нібыта абвесціць выбары 24 лютага2

Беларус купіў пуцёўку ў Тайланд усяго за $1400. Як уражанні?4

Беларус прыгатаваў дранік у выглядзе карты краіны і павесяліў карыстальнікаў сеціва

У Расіі канчаткова заблакавалі YouTube, WhatsApp і Facebook18

«Супрацоўнікі былі ў паніцы». У італьянскім візавым цэнтры памёр чалавек7

У Мінску вядомыя вытворцы касметыкі адкрываюць незвычайную кавярню

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?10

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць