Грамадства88

Зміцер Хведарук: Людзі, якіх выкарысталі ў якасці ілюстрацыі ў сюжэце СТБ пра Акрэсціна, — дэпартанты

Зміцер Хведарук у сваім фэйсбуку пракаментаваў сюжэт Грыгорыя Азаронка на СТБ пра ўмовы ўтрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Напэўна вы ўжо пабачылі, ці хаця б прачыталі пра тое, як сын прапагандыста Азаронка — таксама Азаронак, зняў шэдэўральны ліпавы сюжэт пра «ўмовы ўтрыманьня ў ЦІП на Акрэсьціна»?

Людзі, якіх выкарысталі ў якасьці ілюстрацыі ў гэтым сюжэце, — дэпартанты! Відэа зьнята ў камеры №42, у якой і я сядзеў з 9-га па 13-га жніўня. Усіх людзей на відэа я ведаю асабіста. Яны ніякага дачыненьня да пратэстаў не маюць. У іх у камеры сапраўды ўтрымлівалі ўсяго (пакуль дэманстрантаў не закінулі) 6 чалавек на 7 пасадачных месцаў.

Скрыншот СТБ

Хлапец у масцы і байцы «М1 Раша», які кажа, што «не так даўно сядзіць», насамрэч грамадзянін РФ, якога наш ОГіМ прысудзіў да дэпартацыі знаходзіцца ў ІЧУ ўжо больш за 8 месяцаў!!! Апроч таго, яны ў камеры маюць гадзіньнік, шахматы, нарды і радыёпрымач. Астатнія арыштанты такіх прывілеяў не маюць!

Апроч таго, гэтыя дэпартанты сядзяць не ў ЦІП, а ў ІЧУ!

Кітаец у кадры, з рэдкім прозвішчам Ху, сядзіць і чакае высылку ў КНР ужо больш за тры месяцы, размаўляе толькі па-кітайску і трошкі па-ангельску і ўвогуле казаў нам (зараз увага!!!!), што яго праз кампутар сінхранізаваў Абама, каб кітаец забіў свайго тату, які ў сваю чаргу пасадзіў у турму намесьніка кітайскага прэм'ера, які ў сваю чаргу натравіў кітайскую мафію на сям'ю беднага дэпартанта.

Пра ўмовы ўтрыманьня, санітарныя нормы, наяўнасьць паветра і жудасны водар ад ложкаў, матрацаў, падушак і прыбіральні я ўвогуле пісаць не буду, бо і так усё зразумела. Але з дэпартантамі, канешне, зусім правал, дарагія прапагадысты!!!»

Каментары8

Цяпер чытаюць

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Бабруйска ў прыватнай перапісцы з былой жонкай абразіў яе. Яго аштрафавалі4

Кіроўца трапіў у ДТЗ на хуткасці 3 км/г. У яго забралі правы на паўгода і аштрафавалі на 10 базавых3

У Польшчы расце колькасць адмоў беларусам у выдачы праязнога дакумента. У чым прычына?7

У Мінску прадаюць кватэру былога піяніста «Песняроў». Інтэр'еры ўражваюць ФОТЫ5

Дачка беларускай баскетбалісткі трапіла на кулінарнае шоу ў Італіі

У Маскве загінулі двое паліцэйскіх: невядомы кінуў выбухоўку ў іх машыну1

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі13

Наёмніка што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў8

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць