Пасол Украіны быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Беларусі
Паводле версіі беларускага боку, украінскі беспілотнік 24 студзеня 2022 года незаконна перасёк дзяржаўную мяжу Беларусі, паведамляе Белта. З гэтай нагоды ў Міністэрства замежных спраў Беларусі сёння быў выкліканы амбасадар Украіны Ігар Кізім.
Беспілотнік, паводле звестак МЗС Беларусі, быў зафіксаваны ў паветранай прасторы нашай краіны і прымушаны да пасадкі спецыялістамі Узброеных Сіл.
«На аснове аналізу даных бартавой апаратуры дакладна ўстаноўлена, што ён быў запушчаны з тэрыторыі Украіны ў мэтах правядзення нелегальнай разведвальнай дзейнасці над ваенным палігонам «Брэсцкі», — заявілі ў МЗС.
МЗС давёў да ўкраінскага боку, што «гэтымі недружалюбнымі крокамі ён наўмысна правакуе эскалацыю абстаноўкі ў рэгіёне, што не спрыяе цывілізаванаму двухбаковаму дыялогу».
МЗС заявіў пратэст з-за запуску ўкраінскага беспілотніка на тэрыторыю Беларусі.
Каментарыеў украінскага боку пакуль не было.
«Хто такія «мы»?» — пасол Украіны пракаментаваў словы Лукашэнкі пра вяртанне ва «ўлонне славянства»
Калі Расія нападзе на Украіну з беларускай тэрыторыі, ці будуць украінцы біць па Беларусі?
«Адбываецца руцінізацыя ідэі вайны, яе магчымасці». Чаму Лукашэнка гаворыць пра вайну як нешта непазбежнае?
-
Пачобут не стаў размаўляць з шасцёркамі — ні з Пратасевічам, ні з Васкрасенскім
-
Васкрасенскі: Азотныя ўгнаенні і санкцыі ў адносінах фіз– і юрасобаў — і 1135 палітвязняў будуць у Вільні
-
«Прывезлі маю жонку і сказалі, што яе будуць катаваць». Пара з Украіны расказала жахлівую гісторыю пераследу ў Беларусі
Каментары