Архіў

Японец Кляшчук

Кляшчук ня толькі ведае на памяць самыя прыгожыя відарысы Беларусі. Ён ведае таксама, зь якога пункту агляду яны самыя харошыя. У якую пару краса кожнага зь іх выяўляецца найлепей. Больш за тое — у які момант сутак трэба глядзець на гэты відаль з гэтага найлепшага пункту.

Некаторыя нацыі ператварылі ўменьне ствараць, бачыць і разумець краявіды ў мастацтва. Як японцы з садам Раандзі ды Фудзіямай. У добрых турыстычных даведніках вы знойдзеце захапленьне непаўторнымі пэйзажамі Тасканы ці Бургундыі, Саксоніі й Мазураў. Ляндшафты ахоўваюцца або штучна падкрэсьліваюцца. У пунктах, адкуль адкрываюцца найлепшыя краявіды, стаяць самыя дарагія гатэлі, знакамітыя рэстарацыі. Магчымасьць спажыць вачыма каштоўны краявід — асалода, якая падкрэсьлівае смак страваў. Да нашага пачуцьцёва чэрствага народу такая рафінаванасьць пакуль не дайшла.

Краявід — гэта таксама вобраз краіны і знак. Прырода Расеі тысячааблічная, але што такое прырода Расеі для сьвету? Гэта бярозавы гай. Украіна? Гэта Дняпро, пшанічнае поле, Карпаты.

У савецкі час беларускім краявідам нумар адзін было гіганцкае поле, выраўнавананае, вычышчанае ад хмызоў у лагчынах і прысадаў вакол былых котлішчаў, ад уласьніцкіх межаў, парэзанае толькі правільнай сеткай мэліярацыйных каналаў, стэрылізаванае ад любых прыватнасьцяў дзеля зручнасьці для сельскагаспадарчае тэхнікі. Гэта быў трыюмф эканамічнае мэтазгоднасьці над прыродай, гісторыяй і псыхікай. Традыцыйны ляндшафт нішчыўся, і настолькі пасьпяхова, што ў замежнікаў, якія перасякаюць Буг на машыне і працягваюць свой шлях па менскай трасе, складваецца ўражаньне, што на іншым беразе яны трапілі ў іншае геаграфічнае асяродзьдзе. Вельмі трапна гэткае адчуваньне перадае жонка першага пасла Францыі ў Беларусі Ані Жаліф у сваёй кнізе ўспамінаў пра беларускія прыгоды, якая выйшла па-француску.

Іншым стэрэатыпам краявіду быў лес, дакладней, пушча — дрымучая, першабытная стыхія бязь сьледу чалавечае прысутнасьці, супрацьлегласьць калгаснага абшару.

У 90-х адбылося пераадкрыцьцё беларускага краявіду, іншага — больш камэрнага, прыватнага, антрапагеннага, з заўважнымі каранямі й межамі, правінцыйна элегантнага, бяз шалу постмадэрнізму — ляндшафту азёрнага, узгорыстага, каталіцкага (зь дзьвюхвежавымі сылюэтамі), фундамэнтальнага, які ня зблытаеш з краявідамі ніякай іншай краіны. І зрабіў гэтае пераадкрыцьцё сярод іншых фатограф Анатоль Кляшчук.

Будучы сутворцам гэтага краявіду ўвогуле, краявіду-клішэ, умеючы выяўляць яго бясконца і неманатонна (як Шагал — свае мястэчкі), Кляшчук застаўся пры гэтым гурманам краявіду для абраных, краявіду-архідэі, які цьвіце некалькі гадзін у год і не заўжды добра пахне, краявіду цяжкадаступнага, да якога не даедзеш на «фольксвагене». І гэта ўжо дасканалае японства. І найлепшы пуцяводнік для турыста.

Пад размытай вокладкай — няўдача афарміцеля Зьмітра Герасімовіча — хаваецца адзін з самых захапляльных альбомаў апошніх гадоў. Пераадкрыйце беларускі краявід і для сябе.

Андрэй Дынько

Анатоль Кляшчук. Пад небам Беларусі. — Менск: Беларусь, 2003.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных37

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных37

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць