БЕЛ Ł РУС

Справу аб страшным ДТЗ з маршруткай пад Смалявічамі скіравалі ў суд

30.06.2023 / 20:34

Nashaniva.com

Гісторыя з рэзанансным ДТЗ пад Смалявічамі, калі сутыкнуліся самазвал МАЗ і маршрутка, напоўненая людзьмі, набліжаецца да завяршэння. Крымінальную справу па інцыдэнце, у выніку якога загінулі 12 чалавек, скіравалі ў Мінскі абласны суд.

Генпракуратура абвінавачвае кіроўцу самазвала ў парушэнні ПДР і правіл эксплуатацыі транспартнага сродку, што прывяло да смерці двух і больш чалавек (ч. 3 арт. 317 КК).

Як сцвярджае абвінавачванне, кіроўца ведаў пра няспраўнасць свайго МАЗа, але пры гэтым усё адно вырашыў перавозіць на ім груз.

Цяпер кіроўца знаходзіцца пад хатнім арыштам, сваю віну ён прызнаў. Да суда меру стрымання яму змяняць не будуць.

ДТЗ здарылася 20 лютага на дарозе Смалявічы — Шацк. Кіроўца МАЗа страціў кіраванне і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з маршруткай. У выніку загінулі 12 чалавек: пасажыры і кіроўца мікрааўтобуса Citroen. Яшчэ сем чалавек атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Чытайце таксама:

МАЗ быў без тэхагляду, маршрутка перапоўненая, школьны аўтобус зламаўся. Новыя акалічнасці страшнай аварыі пад Смалявічамі

Маршруткі і таксі паставяць пад поўны кантроль сілавікоў. Пасажыраў будуць запісваць на відэа

Транспартная інспекцыя ўзмоцніць кантроль за маршруткамі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула