Грамадства1313

Маршруткі і таксі паставяць пад поўны кантроль сілавікоў. Пасажыраў будуць запісваць на відэа

На прававым форуме Беларусі выстаўлены на грамадскае абмеркаванне праект указа Аляксандра Лукашэнкі «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў», які сярод іншага прадугледжвае стварэнне адзінага дзяржаўнага рэестра маршрутак і таксі.

У дакуменце зафіксуюць звесткі аб перавозчыках, транспартных сродках, кіроўцах, дыспетчарах таксі і дыспетчарах перавозак пасажыраў. Без уключэння ў рэестр кіроўцы і перавозчыкі працаваць не змогуць.

Уключэнне ў рэестр плануецца зрабіць платным. За ўнясенне інфармацыі пра кіроўцу давядзецца заплаціць 1 базавую велічыню, пра транспартны сродак — 2 базавыя, пра кампанію-дыспетчара — 100 базавых велічынь. За змяненне звестак у рэестры прадугледжваецца аплата памерам ад 0,5 да 1 базавай велічыні.

Таксама дыспетчары і перавозчыкі будуць абавязаныя:

  • выкарыстоўваць для працы толькі праграмы і інфармацыйныя рэсурсы (у тым ліку праграмы для атрымання замоў ад кліентаў), размешчаныя на беларускіх серверах і зарэгістраваныя ў адпаведных дзяржаўных рэгістрах. Выкарыстанне іншых інфармацыйных сістэм забараняецца, у такім выпадку дзейнасць будзе карацца як незаконныя перавозкі. У тым ліку нельга карыстацца замежнымі праграмамі і кіроўцам;

  • фіксаваць усе замовы, у тым ліку атрыманыя анлайн, і весці іх улік, захоўваць інфармацыю пра замовы пяць гадоў;

  • даваць сілавікам, а таксама кантралюючым і іншым датычным дзяржаўным органам доступ да інфармацыі аб замовах і інфармацыі ў асабістым кабінеце перавозчыка. Гэты доступ павінен быць бясплатным і дыстанцыйным на працягу 24 гадзін у дзень. Гэтыя рэсурсы і базы звестак павінныя быць тэхнічна размешчаныя на тэрыторыі Беларусі;

  • устанавіць у салонах машын і аўтобусаў камеры для відэафіксацыі працэсу перавозкі пасажыраў. Захоўваць запісы перавозчыкам на працягу месяца і толькі на рэсурсах, размешчаных у Беларусі.

Каментары13

  • Ын
    08.06.2023
    ГУЛАГ процветает...
  • Абу
    08.06.2023
    Суайчыннікі, хадзема пешшу! Хай дыктатура радавацца.
  • стоп лукашызм
    08.06.2023
    лукашысты будуць за вамі сачыць за вашыя ж грошы. То бок за грошы падаткаплатнікаў створаць рэестр, рэгістрацыя і абнаўленне дадзеных у ім платныя, абсталяваць камерамі павінны самі ўладальнікі, выдаткі на сэрверы таксама на ўласніку, а вось доступ да ўсіх гэтых дадзеных будзе абсалютна БЯСПЛАТНЫ для мярз*тных/карных лукашыцкіх структр, прычым 24/7.

Цяпер чытаюць

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку12

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ14

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?5

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі6

Санта над Маладзечнам скарыў тыкток

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку12

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць