Здарэнні22

МАЗ быў без тэхагляду, маршрутка перапоўненая, школьны аўтобус зламаўся. Новыя акалічнасці страшнай аварыі пад Смалявічамі

Расследаванне трагічнага ДТЗ з удзелам маршруткі і МАЗа ў Смалявіцкім раёне 20 лютага выявіла комплекс праблем у сферы дарожнай бяспекі. Пра гэта распавёў журналістам генпракурор Андрэй Швед.

Наступствы жахлівай аварыі пад Смалявічамі. Фота: МУС

Адной з тэм нарады стала дарожная бяспека. У сувязі з гэтым генпракурор згадаў пра аварыю з удзелам маршруткі і гружанага МАЗа, якая здарылася 20 лютага паблізу Смалявічаў. У выніку лабавога сутыкнення тады загінула 11 чалавек, яшчэ 9 у вельмі цяжкім стане былі шпіталізаваныя ў бальніцы. Пазней двое з іх памерлі. Сярод загінулых былі і дзеці.

«За ўсімі гэтымі трагічнымі абставінамі стаіць цэлы комплекс праблем. Той жа аўтамабіль МАЗ два гады не праходзіў тэхагляд.

Выявіліся сур'ёзныя праблемы ў бяспецы перавозак пасажыраў: у гэтым маршрутным таксі, дзе 15 пасадачных месцаў, ехалі 19 чалавек, г.зн., у пагоні за нажывай грузаперавозчык проста напіхаў туды людзей.

Бачыце, сукупнасць фактараў. Адно чапляецца за іншае. Мы цяпер праверылі: у службе Мінаблтранса больш за 100 грузавікоў ездзяць без тэхагляду. Кожны з іх — гэта небяспека на дарозе. І гэта толькі ў адным прадпрыемстве», — заўважыў Швед.

Паводле яго слоў, па ўсёй краіне цяпер праводзіцца татальная праверка, па даручэнні Лукашэнкі наводзіцца парадак у гэтай сферы.

«Далей. У гэтым злашчасным маршрутным таксі ехалі школьнікі. Чаму яны ў ім ехалі: бо зламаўся школьны аўтобус, а органы мясцовай улады не забяспечылі аператыўную замену. Дзеці былі вымушаныя ездзіць у маршрутным таксі.

У выніку двое дзяцей загінула, двое — атрымалі цялесныя пашкоджанні. Вядома, гэта вельмі сумна. Гэты прыклад паказвае, што крыху забыліся, самазаспакоіліся, адышлі ад таго, што няма дробязяў. Кожны павінен на сваім месцы забяспечваць рэалізацыю тых задач, якія на яго ўскладзеныя», — сказаў Швед.

Каментары2

  • Коля
    21.03.2023
    дзе 15 пасадачных месцаў, ехалі 19 чалавек, г.зн., у пагоні за нажывай грузаперавозчык проста напіхаў туды людзей.

    У пагоні за нажывай ці таму што людзям трэба ехаць, а з транспартам гамон?
  • Рэкамендацыя
    21.03.2023
    Органам мясцовай удады службовых аўто хапае, МУСу, СК, пракуратуры? Ці яны на маршрутках ездзяць і зламаных аўтобусах - вось і адказ, чаму дзеці ехалі на маршрутцы - каб вы свае ср@кі ў камфорце вазілі, Швед, паглядзі ў люстра. Смалявічы амаль Мінск, а ў дзяцей няма аўтобуса ў 21 стагоддзі!

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by11

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол ЕС напісала, што яна думае пра Расію пасля ўдару па Кіеве, які зачапіў місію Еўрасаюза15

У Мінску зноў заўважылі вялікую чаргу2

Следчыя ў Германіі вызначылі асобы ўсіх падазраваных у падрыве «Паўночных патокаў»15

Паміж Карлсанам і «Чорным люстэркам»: выходзіць новы беларускі дэтэктыў для дзяцей2

Як Лукашэнка дапамагае Расіі гандляваць алмазамі ў абыход санкцый — новае расследаванне «Белпол»3

Колькасць загінулых у Кіеве вырасла да 12, сярод іх трое дзяцей4

Расіянін забіў знаёмага, паехаў на вайну і завёў блог. Ён кажа, што лепш вайна, чым эміграцыя3

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады47

Колькі каштуе даехаць да Вільні ці Варшавы на прыватным трансферы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by11

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць