Транспартная інспекцыя ўзмоцніць кантроль за маршруткамі. Праверку анансавала прэс-служба Мінтранса. Учора паведамлялася, што за міжгароднімі маршруткамі ўзмоцніць кантроль Міністэрства падаткаў і збораў.

«У мэтах кантролю за выкананнем правілаў перавозкі пасажыраў, забеспячэння іх бяспекі Транспартная інспекцыя сумесна з ДАІ і іншымі дзяржорганамі правядзе маштабныя кантрольныя мерапрыемствы па праверцы дзейнасці маршрутных таксі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінтранса.
Заявы аб праверках маршрутак з'явіліся на наступныя дні пасля ДТЗ у Смалявіцкім раёне, у якім загінулі 11 чалавек.
Каментары