БЕЛ Ł РУС

Курыца з сырным соусам па-французску

9.03.2025 / 12:14

Nashaniva.com

Курыца Гастона Жэрара (таксама вядомая як курыца па-дыжонску) — гэта знакаміты французскі рэцэпт курыцы, датаваны 1930-мі гадамі. Курыцу тут гатуюць з сырам, белым віном і дыжонскай гарчыцай. 

Курыца а-ля Гастон Жэрар. Фота: Le Quai Bistrot Français

Паводле легенды, рэцэпт быў створаны выпадкова: быццам бы яго прыдумала жонка мэра Дыжона перад вячэрай з вядомым кулінарным крытыкам таго часу Курнанскім, бо ў страву выпадкова ўпаў гаршчок з папрыкай.

Курыца гатуецца з папрыкай, а затым падаецца з соусам з сыру, белага віна, вяршкоў і дыжонскай гарчыцы.

Каб прыгатаваць курыцу а-ля Гастон Жэрар, спатрэбіцца: 

Як гатаваць:

1. Разрэжце курыцу на кавалкі: асобна парэжце тушку, зрэжце галёнкі і крылцы. 

2. У чыгунную каструлю на сярэднім агні ўліце алей і дадайце масла, каб яно растала. 

3. Дадайце кавалачкі курыцы і прыпраўце соллю і перцам. Абсмажце да лёгкай скарынкі, па 3—4 хвіліны з кожнага боку. Зніміце і адкладзіце. 

4. Потым дадайце ў каструлю кавалачкі тушкі і зменшыце агонь да сярэдне-нізкага. Астатнія кавалачкі курыцы раскладзіце па-над тушкай.

5. Пасыпце зверху папрыкай, накрыйце вечкам і зменшыце агонь да мінімуму. Гатуйце 35—40 хвілін.

6. Дастаньце курыцу і перакладзіце яе ў неглыбокую каструлю або посуд для духоўкі. Накрыйце фольгай і трымаеце ў духоўцы пры тэмпературы 60°C. 

Зрабіце соус:

1. Рондаль з вадкасцю, дзе гатавалася курыца, пастаўце на моцны агонь і давядзіце да кіпення. Дадайце 100 г сыру і размяшайце, каб ён расплавіўся. 

2. Дадайце віно і давядзіце да кіпення на працягу 3 хвілін. Дадайце ½ шклянкі вяршкоў і варыце каля 5—6 хвілін, каб паменшыць колькасць вадкасці, пакуль яна не стане кансістэнцыі такой, «што абвалаквае лыжку». 

3. Зніміце рондаль з агню і дадайце дыжонскую гарчыцу. Пакаштуйце соус на смак і прыпраўце па жаданні.

4. Паліце соусам кавалачкі курыцы і пасыпце зверху сырам, які застаўся. Затым пасыпце паніровачнымі сухарамі і запякайце 5—10 хвілін або да з’яўлення лёгкай скарынкі.

Гэта страва вельмі смачная з лустачкамі французскага багета.

Чытайце таксама:

Салат з яблыкамі і курыцай — рэцэпт

Рэцэпт на выхадныя. Перчаная курыца — шматфункцыянальны і эканомны рэцэпт

Рыба з гароднінай, прыгатаваная на пары. Рэцэпт і сакрэты

Ад смажання з цыбуляй да рызота: што прыгатаваць з курынай пячонкі і ў чым яе карысць

Запечаная грудка індыка

Каментары да артыкула