Ежа99

Салат з яблыкамі і курыцай — рэцэпт

Дадатковымі складнікамі могуць быць агурок, пекінская капуста, арэхі ці сельдэрэй — тое, што вам даспадобы.

Apple chicken salad
Фота: The Spruce / Diana Chistruga
  • курынае філе
  • 1 яблык
  • 2 агуркі
  • маянэз / ёгурт
  • соль, молаты чорны перац

Як гатаваць:

  1. Мыем курынае філе і апускаем у кіпячую несалёную ваду. Соль спрыяе выхаду соку з мяса, таму саліць лепш у канцы гатавання. Варым філе прыкладна 15 хвілін, за 3 хвіліны да гатоўнасці солім. Дастаём мяса і пакідаем яго астываць.
  2. Наразаем філе, яблык, агуркі кубікамі. З яблыка трэба выразаць сярэдзіну. Калі лупіна ў яблыка добрая, без пашкоджанняў, то яе можна не абіраць.
  3. Змешваем усе складнікі і запраўляем салат маянэзам/ёгуртам.

 Інгрэдыенты салату з яблыкам, курыцай, сельдэрэем і пекінскай капустай

  • курынае філе
  • пекінская капуста — 1 ліст
  • сельдэрэй — 2 палачкі,
  • палова яблыка
  • алей — 1 ст. л.
  • соевы соус — 1 ст. л.
  • мёд — 1 ст. л.
  • семечкі кунжуту
  • сок долькі лімона
  1. Курыную грудку адварыць і астудзіць, курыцу парэзаць кубікамі.
  2. Сельдэрэй парэзаць кубікамі.
  3. З яблыка выдаліць сярэдзіну і семечкі, парэзаць кубікамі.
  4. Для запраўкі змяшаць у невялікай ёмістасці: алей, соевы соус, мёд і лімонны сок. (У якасці альтэрнатыўнай запраўкі можа быць ёгурт.)
  5. Паліць салат запраўкай, перамяшаць.
  6. Можна таксама падсушыць на сухой патэльні семечкі кунжуту і дадаць іх у салат у якасці фінальнага акорда.

Каментары9

  • Žvir
    01.05.2024
    Jablyk prybrac` ! Pekinskuju kapustu i arechi dadac` ! 

    Darečy, salodkaja kukuruza taksama vartaja, kab jaje dadali, chto ūžo nie ū stanie arechi hryzci. 

    A jablyk potym, u čystym vyhliadie, biez ničoha.
  • фаршмак з хамсы *
    01.05.2024
    яблык адзін з асноўных складнікаў. курыца і яблык. нездарма гэта вынесена ў загаловак. дзякуй, НН, зраблю. ранкам з'ела замарожаны яблык (кіслыя былі. замарозіла. ды і ўвогуле замарожаныя люблю) дык думаю - можа дадаць замарожаны?

    а тое, што Жір, разбіраецца ва ўсім, як 🐷 у 🍊🍊, бачна ўсім, акрамя яго самаго
    зараз ён сам сабе +, а мне -. чакаем) бо яно ж, як дзіцё малое

    Форшмак из
    (хамсы) по бабушкиному рецепту
    Ингридиенты: яблоки) голден 1шт., сливочное масло 100гр, лук
    репчатый 1шт., хлеб датский ржаной 500г, хамса 500г
    (толькі
    ўвага! рэцэпт узяты з сайта Юліі Высоцкай)
  • Žvir
    01.05.2024
    фаршмак з хамсы *, svajoj fantazii ŭ vas kot naplakaŭ, dyk šnyrycie pa śmietnikach u pošuku receptaŭ. Nie zabudźcie chamsiny chvost dadać, sojdzie za vašaje...:)

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць