БЕЛ Ł РУС

Борыс Джонсан падтрымаў прапанову Трампа па выкапнях ва Украіне

25.02.2025 / 21:9

Nashaniva.com

Былы прэм'ер Вялікабрытаніі лабіруе здзелку Трампа з Украінай па здабычы карысных выкапняў, напісала Politico.

Борыс Джонсан. Фота: AP

«Так, з аднаго боку гэта рабаўніцкае пагадненне, але такім жа быў і лэнд-ліз 1941 года, ці не так?»,

— заявіў Джонсан 24 лютага падчас адмысловай сустрэчы ў Кіеве, арганізаванай Фондам Віктара Пінчука.

Джонсан быў прэм'ерам Вялікабрытаніі ў час, калі Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. Палітык, вядомы сваёй падтрымкай Украіны, сказаў, што другая версія здзелкі больш выгодная для краіны, чым першая.

Па яго меркаванні, падпісанне здзелкі — адзіны спосаб рухацца наперад.

«Я разумею, наколькі трывожна думаць, што гэтая здзелка можа апынуцца драпежніцкай для вашай краіны. Але я сапраўды лічу, што нам трэба прайсці праз гэты этап, усвядоміць, што насамрэч уяўляе сабой гэтая здзелка», — дадаў ён. 

У дакуменце ёсць пазітыўныя моманты для Украіны, лічыць Джонсан.

24 лютага віцэ-прэм'ер Украіны Вольга Стэфанішына паведаміла, што ўкраінская і амерыканская каманды знаходзяцца на фінальным этапе перамоваў па пагадненні аб украінскіх карысных выкапняў.

Зяленскі на прэс-канферэнцыі 23 лютага заявіў, што ў пагадненне аб выкарыстанні ўкраінскіх прыродных рэсурсаў з амерыканскім бокам павінны быць уключаныя дакладныя гарантыі бяспекі ад ЗША.

Чытайце таксама:

Новая рэдакцыя пагаднення Украіны з ЗША аб карысных выкапнях можа быць яшчэ кабальнейшай за папярэднюю

Трамп заявіў пра зрыў пагаднення з Украінай па рэдказямельных металах

Як Украіну шантажавалі ў Мюнхене і чаму сарвалася здзелка з ЗША 

Дарадца Трампа звязаў яго рэзкія заявы аб Украіне з затрымкай «пагаднення па карысных выкапнях»

Каментары да артыкула