Свет33

Дарадца Трампа звязаў яго рэзкія заявы аб Украіне з затрымкай «пагаднення па карысных выкапнях»

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц, каментуючы апошнія рэзкія заявы Дональда Трампа ў бок Украіны, згадаў пра «эскалацыю рыторыкі» і «супраціў» заключэнню пагаднення аб распрацоўцы ўкраінскіх карысных выкапняў. Пра гэта ён сказаў гэта ў эфіры Fox News.

Майк Уолтц. Фота: AP Photo / Jacquelyn Martin

Паводле Уолтца, «не ўсе» яшчэ прынялі завяршэнне эпохі «бясконцай вайны, якая нясе смерць і разбурэнні з усіх бакоў, каштуе сотні мільярдаў даляраў і забірае сотні тысяч, калі не мільёны жыццяў».

«Я думаю, што расчараванне насамрэч узнікла толькі цягам апошняга тыдня праз гэты дзіўны супраціў, эскалацыю рыторыкі вакол прадстаўлення таго, што мы лічым абсалютнай магчымасцю — а менавіта, каб Злучаныя Штаты інвеставалі ў украінскую інфраструктуру, каб яны распрацоўвалі свае карысныя выкапні, свае прыродныя рэсурсы».

Уолтц падкрэсліў, што ЗША — у адрозненне ад Еўропы — не хочуць прадастаўляць большасць дапамогі ў выглядзе «крэдытаў, якія пагашаюцца за кошт працэнтаў ад арыштаваных расійскіх актываў».

«Мы лічым, што амерыканскія падаткаплацельшчыкі заслугоўваюць вяртання большай часткі сваіх інвестыцый. Усё гэта — магчымасць для Украіны. Яны павінны ўбачыць гэта, а замест гэтага мы бачым такую эскалацыю рыторыкі і супраціў, і прэзідэнт (Трамп) не збіраецца гэтага цярпець», — дадаў Уолтц.

Пазней учора Трамп абвінаваціў Украіну ў зрыве здзелкі па рэдказямельных металах.

Каментары3

  • Кляп яму, рудому чорту
    20.02.2025
    А не выкапні
    Тыя грошы - інвестыцыя ў перамогу.
    Няма перамогі - значыць інвеставаў няўдала.
  • трампыня прамахнуўся
    20.02.2025
    Ну вось яшчэ раз - трампыня пабалаболіў, атрымаў ад паважаных людзей адлуп і даў заднюю.
    Рэйган рускіх называю Жыхарамі Нігера, ён з іх здзекаваўся і смяяўся публічна.
    А Донні тусуецца з імі і кажа якія яны харошыя. Вось чаму Донні, цябе ніхто не паважае і паважаць не будзе. Скажы хто твой сябра - і я скажу хто ты.
  • Джон Макейн
    20.02.2025
    Шыш вам, здраднікі!

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць