Свет2525

Як Украіну шантажавалі ў Мюнхене і чаму сарвалася здзелка з ЗША 

Украіне прапаноўвалі ў тэрміновым парадку падпісаць дамову аб падзеле сваіх нетраў з прыватнымі амерыканскімі кампаніямі. Дэлегацыю ставілі перад выбарам: ці неадкладнае падпісанне, ці ўкраінскія палітыкі не змогуць сустрэцца з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Вэнсам, піша «Еўрапейская праўда».

Уладзімр Зяленскі 2 кастрычніка 2024 года. Фота: Efrem Lukatsky, AP

Журналісты «Еўрапейскай праўды» прааналізавалі ўсё, што вядома пра перамовы паміж украінскай і амерыканскай дэлегацыямі на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Высветлілася, што амерыканскі бок не проста жадаў «як мага хутчэй» падпісаць дамову аб падзеле ўкраінскіх нетраў, а шантажаваў ёй украінскую дэлегацыю. У Кіеве дакумент пабачылі толькі за два дні да пачатку Мюнхенскай канферэнцыі.

«У міжнародных адносінах такая хуткасць узгаднення дамоў з'яўляецца нерэальнай, а паколькі гаворка ідзе аб эканамічных, міжурадавых дагаворах, то гэта немагчыма нават у тэорыі», — адзначае рэдактар «Еўрапейскай праўды» Сяргей Сідарэнка.

У Мюнхене Украіне сказалі: калі хочаце сустрэцца з Джэй Вэнсам і абмеркаваць з ім умовы міру, то падпісвайце дакумент проста зараз.

У пошуках кампрамісу ўкраінскія палітыкі прапанавалі свае праўкі да дакументу, але, па інфармацыі «ЕП», амерыканская дэлегацыя не гатова была змяняць умовы дамовы аб нетрах. Усе ключавыя змены ЗША скасавала.

Уладзімір Зяленскі па выніку адмовіўся падпісваць дакумент з тымі ўмовамі, якія былі ў ім прапісаныя. Нягледзячы на мінулы шантаж, перамовы з Вэнсам адбыліся.

«Жорсткасць з боку амерыканскіх перагаворшчыкаў, якая межавала з хамствам, знікла, нібы па ўзмаху чароўнай палачкі, і замест гэтага з'явіўся канструктыў», — піша Сідарэнка.

«Еўрапейскай праўдзе» невядомы поўны тэкст дамовы аб нетрах, якую прапаноўвалі ўкраінцам. Ад сваіх суразмоўцаў журналісты атрымалі інфармацыю, што ў дакуменце прапаноўвалі падзяліць украінскія нетры на палову — паміж Украінай як дзяржавай і прыватнымі амерыканскімі кампаніямі.

Па гэтай схеме, Белы дом прапаноўваў стварыць фонд, пад якім будуць працаваць амерыканскія інвестары, якія хочуць здабываць ва Украіне карысныя выкапні і прадаваць іх.

Публічна Дональд Трамп казаў толькі пра здабычу рэдказямельных металаў, але, як піша «ЕП», у тэксце дамовы гаворка была пра ўсе выкапні з Украіны.

Логіка прапанаванага амерыканцамі дакумента была ў тым, што праз прыватных інвестараў у ЗША будзе больш стымулаў забяспечваць бяспеку ва Украіне.

Але ўкраінская дэлегацыя не пабачыла ў дамове ніякіх палажэнняў аб бяспецы для Украіны акрамя самога факту прысутнасці прыватных кампаній.

Гэта Зяленскі і назваў прычынай для адмовы падпісання дакумента. Афіцыйна яны з Вэнсам дамовіліся аб будучай дапрацоўцы дамовы.

Дакумент можна падпісаць у выглядзе мемарандума, адзначае «ЕП». Але калі гэта будзе дамова з абавязкамі для ўкраінскага боку, то яна патрабуе дадатковай ратыфікацыі ў Вярхоўнай Радзе.

Журналісты выказваюць сумнеў, што прапанову аб падзеле нетраў змогуць падтрымаць дэпутаты. Для іх гэта можа бачыцца як «рэінкарнацыя «Росукрэнерга»». 

«Зыходзячы з таго, як амерыканцы ціснулі на Украіну, ёсць падставы для высновы, што бізнэс-крыло адміністрацыі Трампа вырашыла скарыстацца ўразлівасцю Украіны і прымусіць яе падпісаць кабальную, загадзя нявыгадную Кіеву дамову аб размеркаванні нетраў — менавіта гэта можа растлумачыць спешку і ўльтыматыўныя патрабаванні. А зразумеўшы, што жаданы сцэнар «не ўзлятае» — яны адступілі», — канстатуе Сяргей Сідарэнка.

Каментары25

  • Нацик
    17.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Бывалы
    17.02.2025
    Если и подписывать что то со штатами, то только меморандум, а потом просто его не исполнять и все. Как США не исполнили свои обязательства в рамках Будапештского меморандума, так и Украине теперь можно делать тоже самое.
  • Слухайце Пазьняка!
    17.02.2025
    Але нешта маўчыць Пазьняк наконт Украіны і Трампа.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам3

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі33

Іран запусціў новую серыю ракет па Ізраілі, адна ўдарыла па бальніцы

Міністр асветы Расіі павіншаваў «Артэк» з памылкай5

Украінская спявачка Ані Лорак атрымала расійскае грамадзянства3

Пуцін назваў заявы пра жаданне Расіі напасці на НАТА трызненнем3

Мінскі краязнавец расказаў, якім было Замчышча і чаму знікла з карты сталіцы1

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Пуцін заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім, але падпісваць з ім нічога не будзе9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам3

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць