БЕЛ Ł РУС

Рутэ параіў Зяленскаму знайсці спосаб аднавіць адносіны з Трампам

1.03.2025 / 18:45

Nashaniva.com

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заклікаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аднавіць стасункі з прэзідэнтам ЗША Трампам і назваў іх публічную сварку ў жывым эфіры «вартай шкадавання». 

Марк Рутэ. Фота: AP

«Я выразна сказаў яму, што мы сапраўды павінны паважаць тое, што прэзідэнт Трамп ужо зрабіў для Украіны… Я абсалютна перакананы, што ЗША хочуць прывесці Украіну да працяглага міру. І важна, каб прэзідэнт Зяленскі знайшоў спосаб аднавіць свае стасункі з амерыканскім прэзідэнтам», — заявіў Рутэ.

Марк Рутэ паведаміў Бі-бі-сі, што двойчы размаўляў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім пасля сустрэчы ў Белым доме.

Ён дадаў, што дазвол першай адміністрацыі Трампа на продаж супрацьтанкавай ракетнай сістэмы Javelin даў Украіне магчымасць «даць адпор».

«Мы сапраўды павінны аддаць Трампу належнае», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Зяленскі пасля звадкі з Трампам стэлефанаваўся з прэзідэнтам Францыі і генсакам НАТА

Стармер збірае ў Лондане еўрапейскіх лідараў і Зяленскага, каб прыняць рашэнні па выніках перамоў з Трампам

Марк Рутэ пасля размовы з Трампам анансаваў мільярды дапамогі Украіне

Краіны Балтыі незадаволеныя, што іх не запрасілі на саміт па Украіне ў Лондане

Каментары да артыкула