Свет

Стармер збірае ў Лондане еўрапейскіх лідараў і Зяленскага, каб прыняць рашэнні па выніках перамоў з Трампам

На сустрэчу запрошаныя лідары Францыі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Польшчы, скандынаўскіх краін, Румыніі, а таксама Турцыі, НАТА і ЕС.

Кір Стармер. Фота: Carl Court/Pool Photo via AP

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер запрасіў больш за дзесяць еўрапейскіх лідараў на саміт па пытаннях Украіны і бяспекі, які адбудзецца 2 сакавіка, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на AFP.

На сустрэчу запрошаныя лідары з усёй кантынентальнай Еўропы, у тым ліку Францыі, Германіі, Даніі, Італіі, а таксама прадстаўнікі Турцыі, НАТА і Еўрапейскага саюза.

Падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам 27 лютага Стармер таксама запрасіў лідараў Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Іспаніі, Фінляндыі, Швецыі, Чэхіі і Румыніі.

Чакаецца ўдзел генеральнага сакратара НАТА Марка Рутэ, а таксама кіраўнікоў Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен і Еўрарады Антоніу Кошты.

Напярэдадні саміта Стармер правядзе ранішнюю тэлефонную размову з краінамі Балтыі. Пасля гэтага ён сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім на Даўнінг-стрыт, каб абмеркаваць вайну з Расіяй.

Таксама запланаваныя перамовы сам-насам паміж Стармерам і прэм’ер-міністрам Італіі Джорджа Мелоні.

У офісе брытанскага прэм'ера заявілі, што саміт будзе пабудаваны на перамовах у Парыжы, якія раней у гэтым месяцы правёў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, і засяродзіцца на «ўмацаванні пазіцыі Украіны цяпер — уключаючы працяглую вайсковую падтрымку і ўзмацненне эканамічнага ціску на Расею».

Таксама на сустрэчы зноў падкрэслены неабходнасць «трывалага доўгачасовага пагаднення, якое забяспечыць пастаянны мір» і абмяркуюць «наступныя крокі па планаванні трывалых гарантый бяспекі».

Акрамя таго, Стармер зноў будзе настойваць на тым, што Украіна павінна быць часткай любых перамоў, накіраваных на спыненне трохгадовай вайны з Расеіяй. Ён таксама прызнае «неабходнасць для Еўропы гуляць сваю ролю ў абароне і актывізавацца на карысць калектыўнай бяспекі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь40

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Усе навіны →
Усе навіны

Псіхіятр папярэдзіў пра рэальную небяспеку фенібуту29

БелАЗ будуе суперсучасны медцэнтр ФОТЫ2

Дзяржсакратар ЗША пракаментаваў вынікі перамоў у Фларыдзе5

У Новай Баравой суседзі выклікаюць ДАІ 450 разоў на месяц. Як так?2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў8

Танкер, які перавозіў расійскую нафту, тоне ля берагоў Сенегала4

У сутыкненні з ЗША Венесуэла засталася практычна без падтрымкі Кітая і Расіі3

Касцюгова цяпер піша прамовы Ціханоўскаму? Яна патлумачыла15

Святлана Курс — Алексіевіч: За рускую мову і літаратуру мы ўсе мусім плаціць крывёю117

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь40

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць