Свет99

Краіны Балтыі незадаволеныя, што іх не запрасілі на саміт па Украіне ў Лондане

Вялікабрытанія не запрасіла Латвію, Літву і Эстонію на саміт па Украіне, які пройдзе ў Лондане 2 сакавіка. Гэта рашэнне выклікала «сур'ёзную незадаволенасць» з боку балтыйскіх краін, паведамляе Sky News са спасылкай на дыпламатычную крыніцу.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер. Фота: Carl Court/Pool Photo via AP

«Расія і наша грамадства ясна ўбачаць, што нам здрадзілі не толькі ЗША, але і Вялікабрытанія з Францыяй», — заявіла крыніца на ўмовах ананімнасці.

Суразмоўца выдання расказаў, што прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер плануе правесці тэлефонныя перамовы з лідарамі Латвіі, Літвы і Эстоніі, але адзначыў, што гэта не кампенсуе іх адсутнасць на саміце.

«Мы вельмі незадаволеныя тым, што лідараў краін Балтыі не запрасілі», — падкрэсліла крыніца.

Паводле яе звестак, Францыя бярэ актыўны ўдзел у арганізацыі сустрэчы на Даўнінг-стрыт, падчас якой плануецца абмеркаваць падтрымку Украіны і магчымасць стварэння міжнародных міратворчых сіл, якія могуць быць разгорнутыя на тэрыторыі Украіны, калі ЗША дасягнуць дамоўленасці паміж Кіевам і Масквой.

Таксама сярод ключавых тэм саміту будзе стаяць пытанне еўрапейскай бяспекі. Гэта асабліва актуальна пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што еўрапейскім саюзнікам па НАТА неабходна ўзяць на сябе большую адказнасць за ўласную бяспеку, а не разлічваць на вайсковую моц ЗША.

У спіс запрошаных краін увайшлі Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя і Польшча. Аднак крыніца засведчыла, што і Хельсінкі, і Варшава раней публічна заявілі, што не маюць намеру адпраўляць свае войскі ў склад магчымых міжнародных міратворчых сіл ва Украіне.

Пры гэтым суразмоўца Sky News падкрэсліў: балтыйскія краіны распрацавалі свой план.

«Латвія, Літва і Эстонія — адны з найбольш актыўных прыхільнікаў Украіны, калі ўлічваць памер іх эканомік і вайсковую дапамогу Кіеву. Любыя рашэнні, якія будуць прынятыя на саміце, непасрэдна закранаюць нашу бяспеку», — сказаў дыпламат.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер, які вярнуўся напярэдадні з Вашынгтона, правядзе саміт у Лондане ў нядзелю, 2 сакавіка. У сталіцы Вялікабрытаніі, як чакаецца, збяруцца лідары больш за дзесяці еўрапейскіх краін. Галоўнай тэмай сустрэчы стане сітуацыя ва Украіне і гарантаванне бяспекі Еўропы. На саміт запрошаны і ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Каментары9

  • бабруйчанін
    01.03.2025
    )) Нічога дзіўнага ...Краіны Балцыі.пры арэнтавалісь на ЗША знаходзячысь у €звязе.і падзараблялі з рф
    ))) Нехта адтуль ні жазволім забаронім...
    І гэта толькі пачатак " 53 актывісты"...гатуйцесь
  • Спачатку вярніцеся да дэмакратыі
    01.03.2025
    А я задаволены
  • ???
    01.03.2025
    Вы не правы GB даёт им инструкции.

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным3

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы5

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну15

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным3

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць