БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка падпісаў указ аб вясновым прызыве

6.03.2025 / 19:10

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 6 сакавіка падпісаў указ «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве», паведаміла прэс-служба палітыка.

Навабранец падчас прысягі. Фота: прэс-служба МУС

Дакументам прадугледжваецца прызваць у сакавіку-маі 2025 года на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву. Акрамя таго, пад прызыў трапляюць грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Таксама на службу ў рэзерве могуць прызывацца грамадзяне з ліку студэнтаў 1-га курса ўстаноў вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі і выказалі жаданне прайсці такую службу.

Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы і рэзервістаў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны. 

Чытайце таксама:

Пад Лунінцам вайскоўцы ў процівагазах праводзяць дэзынфекцыю і дэактывацыю

Хрэнін пра вайсковыя зборы: Фіксуем беспрэцэдэнтнае жаданне людзей

У Мінску ратыфікавалі дамову, якая дазваляе РФ ствараць у Беларусі ваенныя аб'екты

Каментары да артыкула