Пад Лунінцам вайскоўцы ў процівагазах праводзяць дэзынфекцыю і дэактывацыю
Гэта праверка баявой гатоўнасці вайскоўцаў 56-га зенітнага ракетнага палка, які дыслакуецца ў Лунінецкім раёне.

Ракетчыкі праводзяць палявыя зборы ў межах праверкі Узброеных сіл РБ, піша «Медыя-Палессе».
У мінулым месяцы адпрацоўваліся дзеянні дыверсійна-разведвальнай групы пры пераходзе замініраванага ўчастка мясцовасці, усталяванні супрацьтанкавых мін.

На гэты раз вайскоўцы паведамілі, што падчас палявога выхаду прайшлі практычныя заняткі па парадку і паслядоўнасці дзеянняў па пераадоленні заражанага ўчастка мясцовасці, дэзынфекцыі асабовага складу і дэактывацыі тэхнікі.

Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары