БЕЛ Ł РУС

Якія карысныя выкапні ёсць ва Украіне?

1.05.2025 / 17:6

Nashaniva.com

Украіна падпісала пагаднення аб прыродных рэсурсах з ЗША. Адзначаецца, што ў выніку атрымалася сфармаваць такую версію дакумента, якая прадугледжвае ўзаемавыгадныя ўмовы для абедзвюх дзяржаў. Якія рэдкія рэсурсы ёсць на тэрыторыі Украіны?

Завалаўскі графітавы камбінат — украінскае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на здабычы графітавай руды і яе перапрацоўцы для прамысловых патрэб, у пасёлку Завалля Кіраваградскай вобласці, Украіна, 28 лютага 2025 года. Фота: Арсен Дзодзаеў / Anadolu праз Getty Images

Паводле ацэнак Кіева, на тэрыторыі Украіны знаходзіцца каля 5% сусветных запасаў крытычна важнай сыравіны, піша Бі-бі-сі.

У тым ліку каля 19 мільёнаў тон даказаных запасаў графіту, што, як лічаць у Кіеве, робіць Украіну адным з пяці вядучых пастаўшчыкоў гэтага мінералу. Графіт выкарыстоўваецца для вытворчасці батарэй для электрамабіляў.

Ва Украіне сканцэнтравана 7% еўрапейскіх запасаў тытану, які шырока выкарыстоўваецца ў будаўніцтве — ад самалётаў да электрастанцый. Тут таксама знаходзіцца траціна ўсіх еўрапейскіх радовішчаў літыю — ключавога кампанента сучасных акумулятараў.

Сярод іншых рэсурсаў, знойдзеных ва Украіне, — берылій і ўран, неабходныя для стварэння ядзернай зброі і рэактараў. Таксама прысутнічаюць буйныя радовішчы медзі, свінцу, цынку, срэбра, нікелю, кобальту і марганцу.

Акрамя таго, ва Украіне ёсць значныя радовішчы рэдказямельных металаў. Гэта група з 17 элементаў, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці зброі, ветраных турбін, электронікі і іншых прадуктаў.

Некаторыя з радовішчаў знаходзяцца на тэрыторыях, што кантралююцца Расіяй.

Чытайце таксама:

Украіна і ЗША падпісалі пагадненне па прыродных рэсурсах

Залужны: Гэта новы тып вайны. 15 км ад лініі фронту — цяпер зона суцэльнай смерці. Авіяцыя і флот страцілі сваё значэнне

Навукоўцы б'юць трывогу: скандынаўскія ледавікі імкліва растаюць

Каментары да артыкула