Свет1313

Украіна і ЗША падпісалі пагадненне па прыродных рэсурсах

Міністарка эканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка паведаміла пра падпісанне пагаднення аб прыродных рэсурсах з ЗША. Чыноўніца адзначыла, што ў выніку атрымалася сфармаваць такую версію дакумента, якая прадугледжвае ўзаемавыгадныя ўмовы для абедзвюх дзяржаў. Міністэрства фінансаў ЗША таксама пацвердзіла падпісанне дамовы.

Фота: Bill Clark/CQ-Roll Call, Inc via Getty Images

Юлія Свірыдзенка пералічыла асноўныя палажэнні падпісанага пагаднення:

  • Усе рэсурсы застаюцца ва ўкраінскай уласнасці — гэта замацавана дакументам.
  • Інвестыцыйны фонд ствараецца на ўмовах 50/50. Кіеў будзе кіраваць фондам сумесна з Вашынгтонам, абодва бакі роўныя.
  • Дамоўленасці не змяняюць працэсы прыватызацыі або кіравання дзяржкампаніямі. Украінскія «Укрнафта» і «Энергаатам» застаюцца ва ўласнасці дзяржавы.
  • Пагадненне не ўтрымлівае згадак пра якіх-небудзь даўгавыя абавязацельствы Украіны перад ЗША і не мяняе яе курс на інтэграцыю ў Еўрасаюз. Дакумент не супярэчыць міжнародным абавязацельствам Кіева.
  • Фонд будзе напаўняцца выключна з новых ліцэнзій, даходамі ад новых праектаў у галіне крытычных матэрыялаў, нафты і газу.
  • Для працы фонду прадугледжана толькі ўнясенне зменаў ва ўкраінскі Бюджэтны кодэкс. Само ж пагадненне павінна ратыфікаваць Вярхоўная Рада.
  • Злучаныя Штаты дапамогуць Украіне прыцягваць інвестыцыі, тэхналогіі і інавацыі праз агенцтва DFC (Development Finance Corporation).
  • Даходы і ўзносы фонду не абкладаюцца падаткамі ні ў ЗША, ні ва Украіне.

Кіеў разлічвае, што першыя 10 гадоў даходы і паступленні фонду не будуць размяркоўваць, а будуць толькі інвеставаць ва Украіну. Гэтыя ўмовы абмяркуюць дадаткова.

У сваю чаргу, міністр фінансаў ЗША Скот Бесент падкрэслівае:

«Гэта пагадненне выразна дае зразумець Расіі, што адміністрацыя Трампа прыхільная мірнаму працэсу, у цэнтры якога — свабодная, суверэнная і квітнеючая Украіна ў доўгатэрміновай перспектыве».

Ён адзначыў, што краінам і асобам, якія фінансавалі расійскі ВПК ці рабілі для яго пастаўкі, будзе забаронена атрымліваць выгаду ад справы аднаўлення Украіны.

«Пагадненне ўмацоўвае стратэгічнае партнёрства паміж бакамі для доўгатэрміновага аднаўлення і мадэрнізацыі Украіны ў адказ на маштабныя разбурэнні, выкліканыя поўнамаштабным уварваннем Расіі», — сказана ў дакуменце.

Каментары13

  • Віншую
    01.05.2025
    Украіна стала яшчэ на крок бліжэй да перамогі! Слава Україні!
  • Гы-гы
    01.05.2025
    А як на конт гарантый бясьпекі і сканчэння вайны?
  • do
    01.05.2025
    Три, можа хай будзе прададзена, чым складзена і разбурана ванькамі

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць