БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская — новаму Папу: Ваша слова можа стаць голасам падтрымкі для нашых палітвязняў

8.05.2025 / 21:37

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам з нагоды абрання Роберта Фрэнсіса Прэво новым Папам.

Святлана Ціханоўская

«Вашая святасць, я шчыра віншую Вас з абраннем пантыфікам, з новым адказным заданнем і служэннем. Несумненна, Вашае прызначэнне з’яўляецца важнай падзеяй як для католікаў, так і для ўсіх хрысціян, і ўвогуле кожнага чалавека на нашай Зямлі. 

Ваш голас будуць чуць мільёны. І сярод іх — мы, беларусы. Народ, які мірна змагаецца за свае правы і свабоду. Народ, які верыць у сілу спачування і салідарнасці. Які ставіць чалавечнасць і дабрыню вышэй за ўсё іншае.

Мы верым, што Вашае слова можа стаць голасам падтрымкі для нашых палітвязняў, для іх сем’яў. Голасам для ўсіх, хто не страціў веры нават у самых цяжкіх умовах нашай рэчаіснасці. 

Няхай Вашае служэнне стане прамянём надзеі для ўсіх, хто змагаецца за праўду», — сказала Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

У Ватыкане абралі новага Папу

Трамп усцешыўся, што Папам абралі амерыканца

Каментары да артыкула