З коміна Сіксцінскай капэлы ў Ватыкане пайшоў белы дым. Гэта азначае, што кардыналы, якія з учарашняга дня засядаюць на канклаве, абралі новага пантыфіка.

Белы дым азначае, што новы Папа абраны. Кардыналы аддалі за аднаго з кандыдатаў больш за дзве траціны галасоў.
Імя новаабранага Папы пакуль не называецца, але стане вядомае ўжо неўзабаве.
Перш чым з'явіцца на публіцы, новы Папа апране асаблівае папскае адзенне і на некаторы час пойдзе ў асобны пакой, каб там у адзіноце сабрацца з думкамі.
Перад ягоным выхадам абраны кардынал прамовіць з балкона Habemus papam — лацінскую фразу, якая азначае «У нас ёсць Папа».
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары
Uvieś śviet zmahajecca za čysciniu pavietra, u śviatlie hliabaļnaha paciaplieņnia, a hetyja vo dymakuryli, paklaŭšy na ahuļnyja namahaņni prahresyŭnaha čalaviectva...