Еўрапейскі суд па правах чалавека адхіліў скаргу Вольгі Карач
Еўрапейскі суд па правах чалавека адхіліў скаргу Вольгі Карач на тое, што Літва адмовіла ёй у палітычным прытулку, даведалася «Еўрарадыё».
Вольга Карач
«Заява, пра якую вы пытаецеся, прызнаная непрымальнай аднаасобным суддзёй (declared inadmissible by a single judge formation) у студзені 2025 года», — сказана ў адказе, які «Еўрарадыё» атрымала з прэс-службы ЕСПЧ.
Гэта нярэдкая фармулёўка ў практыцы міжнародных судовых органаў. Словы declared inadmissible азначаюць, што суд прыйшоў да высновы, што скарга не падлягае разгляду. Гэта можа адбыцца праз адсутнасць прыкмет парушэння правоў, відавочную неабгрунтаванасць і г.д.
Словы by a single judge formation азначаюць, што рашэнне прынятае без склікання калегіі. Па правілах ЕСПЧ некаторыя скаргі можа адхіляць адзін суддзя, калі яны яўна непрымальныя.
У жніўні 2023 года Дэпартамент міграцыі Літвы адмовіў Карач у прытулку, бо Дэпартамент дзяржбяспекі палічыў яе пагрозай нацыянальнай бяспецы — праз яе сувязі з расійскай разведкай. Але актывістка атрымала часовы ДНЖ у Літве на гуманітарных падставах.
Чытайце таксама:
У чым трагедыя Вольгі Карач. Тлумачыць Андрэй Стрыжак
Зянковіч: Безумоўна, я б не паехаў у Маскву пад гарантыі Вольгі Карач
Вольга Карач пахвалілася новай працай. Яна звязана з ядзернай зброяй
Вольга Карач: На мірных перамовах Беларусь павінен прадстаўляць Пазняк. А Ціханоўская слабая
Беларускія анархісты наракаюць, што Вольга Карач спрабуе стаць галоўнай анархісткай краіны