Грамадства4040

Вольга Карач заявіла, што яе прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы

Ёй адмовілі ў палітычным прытулку, паведаміла яна.

Пра гэта кіраўніца арганізацыі «Наш дом» Вольга Карач паведаміла расійскаму выданню «Медуза».

З яе слоў, літоўскія ўлады абгрунтавалі пастанову тым, што яна брала інтэрв'ю ў заснавальніка ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага, а таксама ўдзельнічала ў канферэнцыях у Расіі.

Вольга Карач жыве ў Літве апошнія некалькі гадоў. Яна кіруе арганізацыяй «Наш дом», якая спачатку займалася дапамогай мясцовым ініцыятывам у Беларусі, але апошні час дэкларуе антываенную тэматыку і дапамогу дэзерцірам.

Звычайна пасля рашэння аб прызнанні чалавека «пагрозай нацыянальнай бяспецы» ў Літве яму даецца 14 дзён, каб пакінуць краіну.

Вольга Карач да 2020 года была частай госцяй у расійскіх пракрамлёўскіх выданнях, у прыватнасці, на «Лента.ру» і «Газета.ру». Ад восені 2020 года яна атакавала Святлану Ціханоўскую. Мемам сталі словы экс-сілавіка Ігара Макара, што Юрый Зянковіч «паехаў у Маскву пад гарантыі бяспекі ад Вольгі Карач». У Маскве Зянковіча арыштавалі, разам з Аляксандрам Фядутам.

Карач таксама беспаспяхова падавала заявы ў праваахоўныя органы Літвы і камісіі па этыцы на незалежныя СМІ. 

Каментары40

  • Ground dirt
    18.08.2023
    Науседу купили русские...
  • Нарэшце
    18.08.2023
    Даўно час пазбавіцца ад правакатаркі
  • McDonald's
    18.08.2023
    Паедзе на бульбу па восені, але звычайна ў беларускіх "валанцёраў" бывае і па тры адпачынку за лета. Ведаў адну "неверагодную", адзін пратакольчык 23.34 і пачалося: Украіна (чорнае мора гэта вам не мядсястррй ў шпіталі ВСУ), потым Грузія (гэта ж не Цхінвалі вызваляць)… ну а затым па сьлядох Калумба - America... Назмагалася з крывавым рэжымам... Прам уся вертухать затрэслася ад барацьбы. А колькі беларусаў атрымала дапамогу ад такіх валанцёраў, проста не зьлічыць))

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely10

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

Аэрапорты Даніі і Нарвегіі прыпынялі працу праз з'яўленне вялікіх дронаў9

Пуцін даў расійскае грамадзянства былой памочніцы Байдэна7

Чыноўнік ад турызму наракае, што ў Беларусі вельмі кепскія гатэлі2

У Мінску заўважылі дзіўны аўтамабіль, бітком набіты людзьмі і поні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць