БЕЛ Ł РУС

Класнаму гомельскаму медыяпраекту «Флагшток» трэба фінансавая падтрымка

27.05.2025 / 18:48

Nashaniva.com

Пра фінансавыя цяжкасці 27 мая паведаміў гомельскі рэгіянальны медыяпраект «Флагшток», які публікуе шмат эксклюзійнай інфармацыі і рабіў важныя расследаванні. Праз гэта, як адзначаецца, з 1 чэрвеня выданне будзе «вымушана працаваць у абмежаваным рэжыме».

Фота: facebook.com/flagshtok

Рэдакцыя просіць падтрымкі, каб і далей паведамляць «пра ўсе падзеі» ў Гомельскай вобласці. Падкрэсліваецца, што пры пералічэнні сродкаў неабходна ўлічваць персанальныя рызыкі бяспекі.

Кантэнт інтэрнэт-рэсурсаў «Флагштока» быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў жніўні 2022 года. 26 красавіка таго ж года Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў медыя «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Рэгіянальны навінны сайт «Флагшток» быў створаны ў 2020 годзе на хвалі паспяховай грамадскай ініцыятывы, што выступіла супраць будаўніцтва ў Гомелі 60-метровага флагштока за паўмільёна даляраў.

Выданне асвятляе рэзанансныя падзеі ў рэгіёне. З 2022 года «Флагшток» публікаваў важную інфармацыю, звязаную з перамяшчэннем па поўдні Беларусі расійскіх войскаў, якія былі задзейнічаныя ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны.

Чытайце таксама:

Працягваецца збор грошай на вакацыі для дзяцей палітвязняў. Але сабрана толькі палова сумы

Што паказаў ваўкам збор для Святланы Курс

Усю суму Святлане Курс на лячэнне сабралі за ноч

Каментары да артыкула