Грамадства1010

Усю суму Святлане Курс на лячэнне сабралі за ноч

Учора 53-гадовая пісьменніца Святлана Курс паведаміла пра сваё гора. Нядаўна ёй паставілі цяжкі дыягназ: рак яечніка з метастазамі ў брушыну і лімфатычныя вузлы. Але апускаць рукі не збіраецца, будзе лячыцца і просіць беларусаў пра дапамогу.

«Гэта той самы «ціхі забойца», які доўга хаваецца і праяўляе сябе ўжо на позняй стадыі.

Ужо некалькі тыдняў я адчувала, што з маім целам нешта не так: цяжар у жываце, сцісканне мачавога пузыра, стомленасць. Я лячылася ад запалення — але гэта быў анкалагічны асцыт.

Усе астатнія органы ў мяне здаровыя — ныркі, печань, сэрца, лёгкія — і менавіта таму ў дактароў ёсць надзея: шанец на лекаванне, на працяг жыцця.

А я так не хачу яго адпускаць…», — напісала яна.

Святлане патрабавалася 10 тысяч еўра. Лячэнне збольшага бясплатнае, але трэба грошы на бытавыя выдаткі (жыццё пасля лячэння, інфраструктуру вакол лячэння, аплату дарогі да медыцынскіх цэнтраў, у тым ліку — у іншыя гарады), арэнду транспарту або таксі, калі фізічна цяжка ехаць грамадскім транспартам, чаканні і начлег пасля працэдур (калі трэба быць побач з клінікай), куплю базавых медыцынскіх сродкаў, якія не выдаюцца па страхоўцы (уколы, апрацоўкі, апараты для падтрымкі арганізма) ды інш.

За ноч беларусы сабралі неабходную суму і нават больш. Па стане на 7:00 раніцы сабрана 11 720 еўра з 10 000 еўра,

збор працягваецца.

Падтрымаць Святлану Курс, даўшы ёй шанец на жыццё, можна па спасылцы.

Каментары10

  • Р
    14.05.2025
    А Ева Вежнавец хто тады??
  • Здароўя і аптымізма
    14.05.2025
    Нік, здароўя ёй. Але творы яе не светлыя.
    Можа, выздаравее і напіша што-небудзь больш аптымістычнае.
  • No
    14.05.2025
    Здароўя і аптымізма, пад лукашэнкам 31 год аптымястычнага нічога не здарылася, хутка ужо бедарусы стануць рэгіёнам рашкі.
    А Курс пісала як бачала гэтае жыццё.

    Яшчэ Бахарэвичу скажы пісаць светлае і аптымістычная...то, чаго няма.

Цяпер чытаюць

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША прапанавалі краінам G7 пачаць канфіскацыю замарожаных рэзерваў Расіі4

Даведкі вызваленых палітвязняў сведчаць, што іх спіс складаўся не ў апошні момант1

«Такое ўражанне, што Віктара Бабарыку таксама рыхтуюць да вызвалення»8

Вячаслаў Лазараў, які выйшаў з магілёўскай калоніі, трохі расказаў пра Паднябеннага, які загінуў «ад удушша»1

Вацлаў Арэшка цалкам аслеп. «Самае страшнае — уначы навобмацак хадзіць у туалет»2

Статкевіча няма дома, яго месца знаходжання невядомае

Палітвязень, які сядзеў з Эдуардам Бабарыкам, назваў яго «вельмі моцным»

Мікола Дзядок: Негвалтоўны супраціў не працуе, калі такі тэрор, як у лукашэнкаўскай Беларусі14

Ціханоўская: Гэта было не вызваленне, а дэпартацыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць