БЕЛ Ł РУС

Трамп заклікаў Пуціна «быць рэалістам» пры абмеркаванні ўкраінскіх тэрыторый

19.08.2025 / 20:34

Nashaniva.com

У найбліжэйшыя дні найвышэйшыя афіцыйныя асобы ЗША, Украіны і некалькіх еўрапейскіх краін пачнуць распрацоўку дэталёвай прапановы па гарантыях бяспекі для Украіны, уключаючы падтрымку ЗША «ў паветры», паведамляе Axios.

Прэс-канферэнцыя Трампа і Пуціна. Фота: AP Photo/Jae C. Hong

У сумеснай камісіі будуць удзельнічаць дарадцы па нацыянальнай бяспецы Украіны і еўрапейскіх краін, а кіраваць ёю будзе дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, які сумяшчае гэтую пасаду з функцыяй памочніка прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы.

Ананімны ўкраінскі чыноўнік адзначае, што ўсе будуць працаваць над гарантыямі бяспекі ад світанку да заходу сонца і, магчыма, да канца тыдня з’явіцца яснае разуменне іх структуры.

Для Пуціна праблемай можа стаць размяшчэнне еўрапейскіх войскаў ва Украіне, а для Зяленскага — тэрытарыяльныя кампрамісы, якія ён гатовы абмяркоўваць непасрэдна з Пуціным.

Паводле інфармацыі Axios, Трамп падтрымлівае такі падыход. Падчас учорашняга тэлефоннага званка ён адкрыта заявіў Пуціну, каб той «быў рэалістам» у адносінах да тэрытарыяльных патрабаванняў.

Чытайце таксама:

Трамп адмовіўся ад сустрэчы з Пуціным у Маскве

Трамп дасягнуў межаў свайго свету фантазій. Куды ён адправіцца далей?

Макрон назваў Пуціна драпежнікам і людаедам

Швейцарыя гатовая даць Пуціну імунітэт для прыезду на перамовы

Перагаворшчык Пуціна запосціў карцінку ў стылі «Сімпсанаў»: на ёй Украіну падзялілі Расія і Венгрыя

Каментары да артыкула