Змяняецца сістэма дзяржаўнай падтрымкі спорту
17 верасня Лукашэнка падпісаў указ «Аб аказанні падтрымкі спартыўным арганізацыям». Дакумент уводзіць новы механізм дзяржаўнай падтрымкі для спартыўных федэрацый і клубаў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: НАК Беларусі
Цяпер федэрацыі і клубы змогуць атрымліваць субсідыі з абавязковым мэтавым выкарыстаннем сродкаў:
- федэрацыі — за кошт рэспубліканскага бюджэту,
- спартыўныя клубы (як па гульнявых, так і па індывідуальных відах спорту) — за кошт мясцовых бюджэтаў.
Адначасова спыняецца практыка падтрымкі спартыўных арганізацый праз падатковыя льготы для спонсараў (па падатку на нерухомасць, зямельнаму падатку і падатку на прыбытак).
Савет Міністраў будзе рэгуляваць:
- памер субсідый і агульны аб’ём падтрымкі ад дзяржавы;
- узровень спонсарскай дапамогі, рэкламы і іншых формаў падтрымкі;
- заработныя платы кіраўнікоў федэрацый, спартсменаў, трэнераў і спецыялістаў.
Для клубаў, якія з’яўляюцца бюджэтнымі арганізацыямі, захоўваецца фінансаванне з бюджэту. Пры гэтым указ не абмяжоўвае права арганізацый распараджацца самімі сабой заробленымі сродкамі і спонсарскай дапамогай ад прыватных структур.
Асобна прадугледжана стварэнне агульнакаманднага прызавога фонду для клубаў па гульнявых відах спорту. Парадак і памеры прызавых па выніках сезона будзе вызначаць урад.
Міністэрства спорту атрымае функцыю кантролю за выкарыстаннем сродкаў, якія паступаюць ад дзяржавы, і за выкананнем заканадаўства ў сферы фізічнай культуры і спорту.
Як адзначаецца, меры, прадугледжаныя ўказам, павінны забяспечыць роўнае і празрыстае размеркаванне дзяржаўнай падтрымкі, а таксама эфектыўны кантроль за яе выкарыстаннем.
Чытайце таксама:
Змянілі парадак дзяржаўнага рэгулявання турыстычнай сферы
Функцыі рэгулятара ў турсферы прапануюць перадаць ад Мінспорту Нацыянальнаму агенцтву па турызме