Спорт22

Першы намеснік старшыні БФФ зняў сваю кандыдатуру на пасаду старшыні — і падтрымаў кандыдата ад Мінспорту

Андрэй Васілевіч заявіў, што кіраваць федэрацыяй футболу павінен чалавек з вялікім адміністрацыйным рэсурсам. Пры гэтым па статуце ўзначаліць федэрацыю як мінімум на год павінен быў сам Васілевіч.

Андрэй Васілевіч. Фота: БФФ

Першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футболу Андрэй Васілевіч зняў сваю кандыдатуру на выбарах старшыні.

Васілевіч выступіў з заявай, у якой падтрымаў іншага кандыдата — начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама Яўгена Булойчыка.

«Я разумею, што з улікам усіх фактараў і абставінаў, якія склаліся ў беларускім футболе, на пасадзе кіраўніка АБФФ павінен быць чалавек з сур'ёзным адміністрацыйным рэсурсам. Бо для развіцця футбола ў нашай краіне неабходна прыняцце шэрагу глабальных рашэнняў, якія трэба данесці і адстаяць на самым высокім узроўні», — сказаў Васілевіч.

Ён выказаў надзею, што новы старшыня пакіне яго на працы ў БФФ. І патлумачыў, чаму падтрымлівае Булойчыка.

«Яўген Васільевіч Булойчык выглядае добрым кандыдатам. Нездарма яго вылучылі адразу чатыры абласныя федэрацыі футбола. Упэўнены, што яго праца ў Мінскай вобласці пад кіраўніцтвам Аляксандра Генрыхавіча Турчына, цяперашняга прэм'ер-міністра Беларусі, і атрыманы за гады працы вопыт паслужаць мастом для прыняцця граматных кіраўніцкіх рашэнняў на карысць развіцця беларускага футбола», — лічыць намеснік старшыні БФФ.

З сакавіка 2023 года БФФ кіраваў былы Віцебскі губернатар Мікалай Шарснёў. На сваёй пасадзе ён адкрыта канфліктваў з міністрам спорту і былым ахоўнікам Лукашэнкі Сяргеем Кавальчуком. Кіраўнік БФФ крытыкаваў усе прапановы, якія лабіраваў міністр.

Напрыклад, Шарснёў быў супраць забароны на замежныя зборы для клубаў з дзяржаўнай падтрымкай, супраць лімітаў на заробкі ў чэмпіянаце Беларусі. Шарснёву не падабалася, што Кавальчук пастаянна ўмешваўся ў справы БФФ, хаця па правілах УЕФА дзяржава рабіць гэта не мае права.

У маі Шарснёва прызначылі намеснікам кіраўніка спраў Лукашэнкі. А неўзабаве ён падаў заяву аб адстаўцы з пасады старшыні БФФ, не адпрацаваўшы чатырохгадовы тэрмін.

Цікава, што па статуце якраз першы намеснік старшыні Васілевіч павінен быў кіраваць федэрацыяй да 2026 года, на які была прызначана чарговая канферэнцыя. Прычым пра гэта казалі ў БФФ у каментару для «Прэсбола». Аднак літаральна праз некалькі дзён федэрацыя абвясціла, што правядзе пазачарговую канферэнцыю, на якой будзе абраны новы старшыня. Тады ж з'явіліся інсайды, што федэрацыю павінен узначаліць Булойчык, які карыстаецца падтрымкай Кавальчука.

У барацьбе за пасаду кіраўніка БФФ засталіся два кандыдаты: акрамя Булойчыка, гэта дырэктар мінскага «Дынама» Андрэй Толмач. Ён таксама атрымліваў кампліменты ад міністра спорту. Выбары старшыні БФФ пройдуць 17 ліпеня.

Каментары2

  • даведка
    15.07.2025
    Андрей Василевич отец пятерых сыновей, Евгений Булойчик отец четырёх сыновей.
    Им не до белорусского футбола, у них есть куда более важные интересы в жизни. ))
  • Ёсік
    15.07.2025
    Такую лухту нясе, жах. Няма футбола ў Беларусі, як сышоў галоўны гулец з футбола ў хакей, усё скончылася. Пры чым тутака адміністрацыйны рэсурс?

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?40

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання6

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць