БЕЛ Ł РУС

Па справе магілёўскага маньяка звярнуліся 16 жанчын

7.10.2025 / 7:27

Nashaniva.com

У панядзелак у МУС Беларусі паведамілі, што ахвяр магілёўскага маньяка можа быць больш, чым меркавалася першапачаткова.

Цяпер даказана датычнасць Юрыя Дзям'янава да васьмі забойстваў, двух замахаў на забойства і згвалтавання.

Аднак на гэты момант у міліцыю звярнуліся яшчэ 16 жанчын з розных рэгіёнаў краіны. Па кожным паведамленні праводзяцца праверкі.

Начальнік галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Аляксандр Копішаў заклікаў беларусаў паведамляць у органы ўнутраных спраў пра іншыя факты злачыннай дзейнасці затрыманага.

Чытайце таксама:

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Выпадковы сведка заспеў маньяка-ліфцёра каля ахвяры. І папрасіў яго пабыць побач з забітай дзяўчынай, пакуль не прыедзе міліцыя

Што пагражае магілёўскаму маньяку-ліфцёру? Юрыдычны казус, але максімум за восем трупаў — 15 гадоў калоніі

«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў

Справа ліфцёра. Сталі вядомыя новыя падрабязнасці справы маньяка з Магілёва

На відэа пра магілёўскага маньяка сілавікі трымаюць яго на доўгіх рамянях. Што гэта і навошта?

Каментары да артыкула