Здарэнні33

«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў

Учора стала вядома пра затрыманне 53‑гадовага жыхара Магілёва, які ў 1990‑я гады здзейсніў серыю забойстваў і замахаў. Ад яго рук загінулі як мінімум восем беларусак ва ўзросце ад 12 да 20 гадоў. Злачынцу злавілі праз амаль 30 гадоў. Адно з забойстваў было здзейснена ў Віцебску: злачынец напаў на школьніцу ў пад’ездзе яе дома і задушыў, піша Onliner.by.

«Ты — наступная»

Навіна пра затрыманне мужчыны, які з 1996 па 1999 год здзейсніў серыю забойстваў і нападаў на дзяўчат, выклікала вялікі рэзананс. Па сутнасці, такі ж рэзананс быў і тады, калі маньяк здзяйсняў гэтыя злачынствы. Адна з ахвяр затрыманага — школьніца з Віцебска па імені Саша. Маньяк напаў на яе, калі яна вярталася дадому пасля заняткаў.

— Гэта быў ці 1998, ці 1999 год, ужо дакладна не памятаю. Я нават не памятаю, як звалі загінулую дзяўчынку, але яна вучылася ў маёй жа школе і жыла ў суседнім доме. Хадзілі чуткі, што яна нібыта была задушана ў ліфце шалікам.

Памятаю, як у двары школы была лінейка, труну прывозілі да школы, дзяўчынка ляжала ў школьнай сукенцы, — расказала Надзя. — Казалі, што яна пазваніла ў дамафон, ёй адчынілі дзверы, але да кватэры яна так і не дайшла.

У той час Надзя вучылася яшчэ і ў мастацкай школе, заняткі заканчваліся позна.

— Нам, дзяўчынкам, было вельмі страшна, і па адной мы не хадзілі, — успамінае суразмоўца. — Мой тата хадзіў сустракаць мяне з мастацкай школы, потым ішоў сустракаць маму пасля другой змены на працы. Абмяркоўвалі гэту трагедыю ўсюды, фатаробат ведалі на памяць. А потым пайшлі розныя чуткі. Нібыта нейкі малады чалавек падышоў да дзяўчыны ў горадзе і сказаў: «Ты — наступная».

«Убачыла злачынцу і зразумела, што ён падобны на той фатаробат»

У той час Але (імя зменена) было каля 18 гадоў, яна жыла ў цёткі ў Віцебску. Яе дом быў у тым жа раёне, дзе адбылася трагедыя з Сашай.

— Калі ўбачыла навіну пра затрыманне гэтага маньяка, здзівілася, як ён падобны на той фатаробат! Час тады быў вельмі страшны адносна забойстваў жанчын: забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася вось гэтая трагедыя са школьніцай. Пасля мне было вельмі страшна заходзіць у ліфт, даводзілася пешшу падымацца на восьмы паверх, — расказала Ала. — Людзі перажывалі. Паўсюль вісеў яго фатаробат. Наша суседка па пляцоўцы, падазраючы аднаго чалавека, тэлефанавала на гарачую лінію, бо было вельмі страшна.

Пасля трагедыі, успамінае Ала, мясцовае тэлебачанне здымала фільм пра загінулую Сашу. У кадры былі яе настаўніца і аднакласнікі.

— Памятаю, нам расказвалі, што Саша была вельмі светлым чалавекам, што ў яе нібыта была яшчэ малодшая сястра. Увогуле, справа была вельмі гучная. Хачу сказаць, што я, хоць і чужы чалавек гэтай сям’і, вельмі рада, што яго знайшлі. І спадзяюся, што прысуд будзе справядлівы, — дадала яна.

***

На гэты момант высвятляецца іншыя магчымыя эпізоды злачыннай дзейнасці затрыманага. У Міністэрстве ўнутраных спраў просяць усіх, каму што-небудзь вядома пра супрацьпраўныя дзеянні мужчыны на фота, паведаміць пра гэта па тэлефонах:

  • 8 (017) 218 72 54;
  • 8 (029) 225 06 07;
  • 8 (017) 389 52 86.

Каментары3

  • даведка
    04.10.2025
    Обнародуйте все имеющиеся по нему данные в базе МВД «Пассажиропоток», если таковые имеются, о его пересечениях границы и поездках с приобретением билетов на все регистрируемые виды транспорта со всеми датами, чтобы в России и по всему СНГ могли сопоставить все эти даты с датами тамошних убийств и изнасилований.
  • Жыгуль
    04.10.2025
    Нарэшце ўзяліся за працу псеўдаміліцыянеры? Экстрэмісты скончыліся? Адно раскрыццё за другім, нешта тут не чыста.
  • даведка
    04.10.2025
    Год назад была создана оперативно-следственно группа, которая за этот срок отработала по подозрению в причастности к преступлениям более 100 тысяч.

Цяпер чытаюць

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста

Усе навіны →
Усе навіны

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года9

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

Ці патрэбна беларусам моцная рука? Эканаміст Львоўскі адказаў24

З якой бульбы лепш за ўсё рабіць дранікі8

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці са Статкевічам3

Былы кіраўнік Прэзідэнцкага аркестра трапіў пад атаку дронаў у Данецку9

Кіруючыя партыі Германіі губляюць папулярнасць — чаго не скажаш пра «Альтэрнатыву для Германіі»18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць