Здарэнні1616

Справа ліфцёра. Сталі вядомыя новыя падрабязнасці справы маньяка з Магілёва

Днямі міліцыя аб’явіла пра раскрыццё гучнай справы: затрымалі маньяка з 90-х, які забіў 8 дзяўчынак і маладых жанчын. Дзяржаўны канал АНТ дадаў дэталяў.

53‑гадовы жыхар Магілёва Юрый Дзям’янаў, па звестках следства, здзейсніў 8 забойстваў і 2 замахі на забойства, спалучаных са згвалтаваннямі. Ад яго рук загінулі 8 беларусак ва ўзросце ад 12 да 20 гадоў. Ён нападаў на ахвяр у Магілёве, Віцебску, Оршы і Жодзіне.

У сюжэце паказалі кадры затрымання Дзям’янава — ён ехаў па горадзе на ровары. 

Увесь гэты час ён працаваў на «Магілёўліфтмаш». Жыў адзін. Дома ў яго знайшлі шмат дзіцячых і жаночых рэчаў, а да сцяны быў прымацаваны ноўтбук, на якім бесперапынна трансліравалася парнаграфія.

Першае забойства крывавай серыі адбылося ў Магілёве ў дзевяноста шостым годзе. Сямнаццацігадовая дзяўчынка не дайшла дадому. Яе задушылі на лесвічнай пляцоўцы яе ж шалікам, аднеслі на дах дзевяціпавярховіка, распранулі і згвалцілі.

Орша, дзевяноста сёмы год. Дзяўчынка, якой было ўсяго 12, вярталася са школы, што ў суседнім двары. Паводле следства, Дзям’янаў задушыў яе ў пад’ездзе, згвалціў, кінуў цела каля смеццеправода і сышоў.

Маньяк заўсёды дзейнічаў у шматпавярховіках і нападаў удзень, калі ў школах перапынак. Высочваў худзенькіх дзяўчынак, якія не ў стане былі даць адпор, і ішоў за імі да самага дома.

Адно з забойстваў адбылося ў Барысаве. Маньяк зайшоў разам з ахвярай у пад’езд, а затым і ў ліфт. У ліфце ён дастаў нож і пачаў пагражаць. Пятнаццацігадовая дзяўчынка запанікавала і пачала супраціўляцца. Злачынца выцягнуў ахвяру на балкон на сёмым паверсе і перарэзаў ёй горла.

Скрываўленую дзяўчынку ён прыцягнуў на лесвічны марш і збіраўся згвалціць. Але ў гэты момант ён пачуў гук — хтосьці спускаўся зверху. Гэта быў мужчына, які жыў у гэтым доме. Ён убачыў дзяўчынку, усё было ў крыві. Каля ліфта ён сустрэў маньяка, але падумаў, што гэта такі ж сведка. Ён папрасіў злачынцу папільнаваць дзяўчынку, а сам пабег дадому выклікаць міліцыю. Але ў гэты час маньяк зайшоў у ліфт і ўцёк.

Паказанні сведак і фотаробаты разыходзіліся. Экспертызу па біялагічных слядах, пакінутых на ахвярах, тады праводзілі ў Германіі, але яна паказала толькі частку геному, і гэтага было недастаткова.

У відэа паказалі кадры допыту Дзям’янава.

Следчы: Якія злачынствы і забойствы вы яшчэ здзяйснялі?

Затрыманы: Так… два. Задушыў…

Ён задушыў яшчэ адну дзяўчыну з Оршы, якая загарала на даху шматпавярховіка. Накінуў на шыю купальнік, але гвалціць не стаў.

Такім жа спосабам Дзям’янаў забіў пятнаццацігадовую дзяўчынку з Магілёва. Высачыў у дварах, зайшоў за ёй у ліфт і выцягнуў на сёмым паверсе. Потым паваліў і зацягнуў на шыі бюстгальтар. Цела панёс на дах, распрануў і пачаў гвалціць.

Маньяк халаднакроўна ўзнаўляе ўсе дэталі здзеку над ужо мёртвым целам.

Пра пятую ахвяру ў сюжэце расказвае яе маці. Дачку Інгі забілі ў чэрвені 1998 года ў Віцебску. Аляксандры Пяткевіч было 15 гадоў.

«Праз некалькі месяцаў так жа жорстка была забітая яшчэ адна дзяўчынка пры падобных абставінах і падобнага ўзросту. Горад знаходзіўся ў здранцвенні», — успамінае Інга.

Апошняе забойства ў Жодзіне вылучаецца асаблівай жорсткасцю. Дванаццацігадовую дзяўчынку Дзям’янаў забіў проста ў кватэры. Зайшоў за ёй у пад’езд, убачыў, што ліфт не выкліканы, і пачаў ламіцца ў дзверы на першым паверсе. Адна з іх адкрылася. Малая была дома адна.

«Дастаў з кішэні нож, уваткнуў вось сюды ў шыю і перарэзаў сонную артэрыю знізу ўверх. [Гукавы сігнал цэнзуры] мастурбаваў… і баяўся знаходзіцца ў кватэры, што хтосьці прыйдзе. Мне здавалася, што хтосьці прыйдзе, і я сышоў. А дзяўчыну пакінуў… накрыў яе коўдрай і пакінуў», — расказвае затрыманы на следчым эксперыменце.

На жываце забітай дзяўчынкі ён выразаў крыж, а яшчэ спрабаваў адрэзаць грудзі, каб, як пазней тлумачыў на допыце, паспрабаваць на смак.

Маньяка знайшлі дзякуючы развіццю тэхналогій. Год таму ў кожнай вобласці стварылі рабочыя групы па раскрыцці злачынстваў мінулых гадоў.

Каментары16

  • Ну как то так...
    05.10.2025
    Еще раз повторюсь, тк писал уже ранее. Имея а) словестный портрет б) свидетеля который мог бы опознать подозреваемого в) собственно самого подозреваемого, сидящего на химии и познее вышедшего по амнистии г) резултаты анализа биоматериалла хоть и не полные.... при этом "искать" это "существо" 20+ лет путем перебора людей по принципу проживания и принодлежности к мужскому полу ..... и сейчас подавть это как какой то прямо успех успешный - ну это от явного отсутсвия ума. Это полная профнепригодность красно-зеленой системы мвд, это не успех а позорище.
  • Ігар Лямеш
    05.10.2025
    Вітаю, "дарагія суседзі", супрацоўнікі ОХРАНЫ, і іншыя "добрыя людзі". Калі каму-небудзь з вас закарціць сказаць мне "Здравствуйте" ці "Я вас приветствую", то папярэдне патурбуйце групу па раскрыццю злачынстваў мінулых гадоў з нагоды падзей 10-га жніўня 2020-га года.

    І, калі ласка, накіруйце свае пажаданні здароўя і прывітанні спадару, згаданаму ў гэтым артыкуле, [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • .
    05.10.2025
    У каментах: "Я так понимаю, что попался он на одежде девочек, с которой не мог расстаться, и кто-то из его знакомых увидел ее, сопоставил его проговоры , черты характера , увлечение и дал знать кому надо 👍".

    Пра гэта? Нехта па фільму прыдумаў і пабудаваў сваю версію ("я так понимаю"), Вы яе выдаяце ўжо як факт ("кто-то был" без "я так понимаю").
    Вось так і нараджаюцца плёткі.

    Пры гэтым у фільме кажуць пра дзіцячыя і жаночыя рэчы, але не кажуць, што гэта тыя самыя рэчы ахвяр.


    P.S. Парадокс сучаснага жыцця РБ у тым, што рэпартаж вядзе Андрэй Аляксандраў - памагаты карнікаў. Пра яго ёсць артыкул на НН. Маньяка выкрывае чалавек, які сам мае сумнеўныя маральныя якасці.
    І двухсэнсоўна гучыць фраза дыктара пры канцы фільма "Последний маньяк Беларуси предстанет перед судом". Галоўны і апошні маньяк яшчэ на свабодзе і кіруе вамі.

Цяпер чытаюць

Лосік: Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім, але ў апошнюю хвіліну нас замянілі на іншых

Лосік: Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім, але ў апошнюю хвіліну нас замянілі на іншых

Усе навіны →
Усе навіны

Нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры стаў Ласла Краснагаркаі3

З Беларусі ў Польшчу зноў можна ехаць з цыгарэтамі і алкаголем2

Беларусам прыходзяць фэйкавыя лісты ад імя ўкраінскіх праваабаронцаў1

У квартале «Мінск-Свет» здаецца кватэра з пражываннем толькі ў будні

Забудоўшчык распавёў, што пабудуюць у «Паўночным беразе» ў найбліжэйшыя гады2

Ад Калеснікавай прапусцілі першы ліст за два з паловай гады7

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем7

Канцлер Мерц: «Каўбаса — гэта каўбаса». Еўрапарламент пагадзіўся11

У «сталінцы» на плошчы Перамогі зрабілі сучасны рамонт, цяпер прадаюць. Квадрат — даражэй за $4 тысячы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік: Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім, але ў апошнюю хвіліну нас замянілі на іншых

Лосік: Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім, але ў апошнюю хвіліну нас замянілі на іншых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць