БЕЛ Ł РУС

Чэмпіянат свету па футболе 2034 года могуць правесці ў 2035-м

9.10.2025 / 21:15

Nashaniva.com

Чэмпіянат свету па футболе 2034 года, які мае адбыцца ў Саудаўскай Аравіі, хутчэй за ўсё правядуць у пачатку 2035 года. Аднак дакладныя даты яшчэ не вызначылі.

Як і ў выпадку з турнірам 2022 года ў Катары, прычына пераносу — спякотнае надвор’е ў рэгіёне, якое робіць немагчымым правядзенне спаборніцтваў улетку. У Катары чэмпіянат таксама перанеслі на лістапад—снежань, каб стварыць камфортныя ўмовы для гульцоў.

Аднак у 2034 годзе на гэты час прыпадае святы для мусульман месяц Рамадан, таму арганізатары разглядаюць варыянт правядзення турніру ў студзені—лютым 2035 года.

Прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна адзначыў, што сусветны футбол не можа абмяжоўвацца толькі летнім календаром паўночнага паўшар’я. Ён дадаў, што арганізацыя абмяркоўвае новыя тэрміны з нацыянальнымі лігамі і клубамі.

Паводле яго слоў, каб футбол быў сапраўды глабальнай гульнёй, неабходна ўлічваць розныя кліматычныя ўмовы: «У снежні нельга гуляць у адной частцы свету, а ў ліпені — у другой, таму трэба шукаць баланс».

Чытайце таксама:

ФІФА прадставіла афіцыйны мяч чэмпіянату свету — 2026

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе

Крышціяну Раналду стаў першым у гісторыі футбалістам-мільярдэрам

Беларускі футбольны клуб будзе гуляць у адной з мінорных ліг Польшчы

Футбалісткі «Мінска» не атрымалі візы ў Нідэрланды на матч Кубка Еўропы

Каментары да артыкула