БЕЛ Ł РУС

У Мінску на тры гады абмяжуюць рух па вуліцы Максіма Багдановіча

10.10.2025 / 15:57

Nashaniva.com

У Мінску да 2028 года часткова абмяжуюць рух транспарту па адной з цэнтральных сталічных артэрый — Максіма Багдановіча. Гэта звязана з будаўніцтвам трэцяй лініі метро, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Сталічны транспарт і сувязь».

Фота ілюстрацыйнае

Рух будзе закрыты на ўчастку ад вуліцы Кульман да Веры Харужай (у адным напрамку). Таксама нельга будзе праехаць па Веры Харужай проста і налева праз скрыжаванне з вуліцай Багдановіча пры руху з боку Куйбышава.

Абмежаванні пачнуць дзейнічаць з 11 кастрычніка 2025 года і працягнуцца да заканчэння работ — прыкладна да 2028 года. У сувязі з гэтым зменіцца схема руху грамадскага транспарту.

Тралейбусы №22, 40 і 40А будуць ехаць ад плошчы Якуба Коласа і вуліцы Куйбышава па маршруце: Веры Харужай — Багдановіча — Кульман — Крапоткіна — Веры Харужай, а назад — без змен.

Аўтобус №29 з боку Куйбышава будзе рухацца па Веры Харужай, Багдановіча, Кульмана і Карастаянавай. У зваротным напрамку маршрут застанецца ранейшым.

Аўтобусы №91, 1008‑ТК і 1111‑ТК ад вуліцы Леаніда Бяды будуць ехаць па Куйбышава, Янкі Купалы, Багдановіча і далей па сваіх маршрутах. Назад — без змен.

Чытайце таксама:

Ля Інстытута культуры знеслі савецкі двухпавярховік. Заказчыкам выступіла Акадэмія нацыянальнай бяспекі

Новую хуткасную чыгунку ў мінскі аэрапорт пачнуць будаваць ужо сёлета

Чаканні — рэальнасць. У Верхнім горадзе завяршаюць амбіцыйны комплекс у вельмі спрошчаным выглядзе ФОТЫ

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

Каментары да артыкула