Ля Інстытута культуры знеслі савецкі двухпавярховік. Заказчыкам выступіла Акадэмія нацыянальнай бяспекі
За два крокі ад станцыі метро «Інстытут культуры» ў Мінску знеслі двухпавярховы будынак — аскепак савецкай эпохі, што дажыў да нашых дзён.

Яго пабудавалі ў 60‑х гадах і адразу выкарыстоўвалі як Дом быту. У свой час збудаванне паблізу ажыўленай вул. Маскоўскай перадалі пад камерцыйныя патрэбы і дробны бізнэс, а пазней і зусім прысудзілі да зносу, піша Onliner.by.
Эпічны дэмантаж двухпавярховіка трапіў у аб’ектыў камеры.
Калі верыць пашпарту аб’екта, заказчыкам работ на гэтым участку зямлі выступае Акадэмія нацыянальнай бяспекі Беларусі.
Учора экскаватар будаўнічага ўпраўлення №16 «Будаўнічага трэста №1» зраўняў двухпавярховік у стылі савецкага неакласіцызму з зямлёй.

Да канца кастрычніка гэты ўчастак цалкам падрыхтуюць пад будаўніцтва новага адміністрацыйна-гаспадарчага будынка. Пасля зносу заказчык абвесціць тэндар, у ходзе якога стане вядома, хто пабудуе новы аб’ект на карце Кастрычніцкага раёна.
Якім ён будзе, пакуль застаецца загадкай.
-
Памерла 32‑гадовая дызайнерка Вольга Шаўцова — амаль палову свайго жыцця яна змагалася з анкалогіяй
-
Новы канфлікт вакол «Пагоні». Літоўцы вінавацяць беларускі футбольны клуб у крадзяжы іх сімволікі
-
У Ваўкавыскім раёне жыхарку вёскі аштрафавалі за вялікую колькасць катоў. Але юрыстка дапамагла адбіцца
Каментары
нажаль, шарыкавы распаўсюдьзіліся хутчэй за сьлізьнякоў...
зьнішчайце нашу краіну далей!