БЕЛ Ł РУС

Пяскоў патлумачыў, чаму месцам будучай сустрэчы Трампа і Пуціна абраны Будапешт

17.10.2025 / 13:28

Nashaniva.com

Венгрыю выбралі для правядзення будучага саміта Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа з-за яе суверэннай пазіцыі, распавёў Дзмітрый Пяскоў.

Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан і Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images 

«Такія рашэнні прымаюцца ўзаемна. У дадзеным выпадку Венгрыя, як краіна і NATO, і Еўрасаюза, займае асаблівую пазіцыю з пункту гледжання суверэннасці і адстойвання ўласных інтарэсаў. Гэта выклікае павагу», — сказаў Пяскоў.

Венгрыя з павагай прыме прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, калі ён прыедзе на саміт з амерыканскім калегам Дональдам Трампам, паведаміў кіраўнік МЗС краіны Пэтер Сіярта, піша РБК.

Ён адзначыў, што Пуцін зможа бесперашкодна прыехаць у Венгрыю і пакінуць краіну.

«Вядома, мы тут у Будапешце гатовыя забяспечыць неабходныя ўмовы, каб амерыканскі і расійскі прэзідэнты змаглі правесці перамовы ў бяспечнай і спакойнай абстаноўцы. Венгрыя — самая бяспечная краіна ў Еўропе і адна з самых бяспечных краін у свеце», — сказаў ён.

Разам з тым, паводле Пяскова, невядома, як Пуцін плануе дабірацца да Будапешта, ніякай канкрэтыкі няма.

Ён таксама заявіў, што сустрэча «можа адбыцца цягам двух тыдняў або крыху пазней». «Гэта агульнае разуменне, што не трэба нічога адкладаць у доўгую скрыню», — сказаў Пяскоў.

Напярэдадні, 16 кастрычніка, адбыліся тэлефонныя перамовы паміж Пуціным і Трампам. Па іх выніках Трамп паведаміў пра дамоўленасць правесці сустрэчу з расійскім прэзідэнтам у Будапешце. Яна павінна прайсці цягам двух тыдняў.

Чытайце таксама:

Пуцін і Трамп могуць сустрэцца цягам двух тыдняў

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным

Каментары да артыкула