Свет22

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным

У Крамлі заявілі, што падчас тэлефоннай размовы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна 16 кастрычніка сярод іншага падымалася і пытанне патэнцыйнай перадачы Украіне дальнабойных крылатых ракет Tomahawk. Пра гэта паведаміў памочнік Пуціна Юрый Ушакоў.

Фота: Andrew Harnik/Getty Images

«Пуцін у размове з Трампам заявіў, што магчымая пастаўка ракет «Тамагаўк» нанясе істотную шкоду адносінам дзвюх краін, не кажучы ўжо пра перспектывы ўрэгулявання ва Украіне», — заявіў Ушакоў.

На ўдакладняючае пытанне, ці прыме Трамп рашэнне аб пастаўках гэтых ракет ва Украіну да сустрэчы з Пуціным, Ушакоў адказаў так:

«Трамп згадаў, што ён заўтра сустракаецца з Зяленскім, і сказаў таксама, што падчас кантакту з Зяленскім ён улічыць тыя меркаванні, якія былі выказаныя прэзідэнтам Расеі падчас сённяшняй тэлефоннай размовы».

Таксама, па яго словах, Пуцін расказаў Трампу, што войскі РФ нібыта цалкам валодаюць «стратэгічнай ініцыятывай» па ўсёй лініі баявога сутыкнення, а «кіеўскі рэжым звяртаецца да тэрарыстычных метадаў, на якія Расія вымушаная адказваць».

У Крамлі дадалі, што Будапешт як месца сустрэчы быў прапанаваны Трампам, а Пуцін гэта падтрымаў. Сама ж размова нібыта адбылася з ініцыятывы расійскага боку. 

Каментары2

  • Вадя
    16.10.2025
    Нужен не томогавк, а голубь мира. У Трампа их будет целая стая. Все золотые, с изумрудными глазами. Можно и с жовто-блакитными
  • Ну
    17.10.2025
    Ізноў дваццаць пяць. Ізноўку крамлёўскі вар'ят павадзіў рудому клоўну па губах..

Цяпер чытаюць

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?3

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС63

Палітзняволенаму анархісту Аляксандру Казлянку дадалі новы тэрмін

Лідар АГП Мікалай Казлоў выехаў з Беларусі5

Спецпасланнік Пуціна прапанаваў злучыць Расію і ЗША «тунэлем Пуціна — Трампа»7

Бурая гіена, альпійскі казярог, эмбрыён насарога. У Вялікабрытаніі падвялі вынікі конкурсу на найлепшыя фоты дзікай прыроды4

Дзяржава запусціла сэрвіс, які вызначае рынкавы кошт кватэр у Мінску. Праверце сваю6

Трамп перапыніў сустрэчу на Алясцы пасля доўгай лекцыі Пуціна пра Рурыка і Яраслава Мудрага19

Пазняк: Грамадства ў эміграцыі зноў нічога не разумее132

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?3

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць