Свет99

Пуцін і Трамп могуць сустрэцца цягам двух тыдняў

Сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі ў Будапешце можа адбыцца цягам двух тыдняў. Такі тэрмін у Белым доме, адказваючы на пытанні журналістаў, назваў Дональд Трамп.

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы на Алясцы 15 жніўня 2025 года. Фота: Jae C. Hong / AP

«Я б сказаў, цягам двух тыдняў. Даволі хутка. Марка Рубіа збіраецца сустрэцца са сваім калегам, як вы ведаеце, Лаўровым. І яны сустрэнуцца даволі хутка. Яны збіраюцца прызначыць час і месца ў самы бліжэйшы час. Магчыма, ужо прызначана. Яны ўжо гаварылі пра гэта», — сказаў ён.

Учора адбылася тэлефонная размова Трампа і Пуціна. Адной з тэмаў размовы была перадача Украіне Вашынгтонам ракет «Тамагаўк».

Памочнік Пуціна Юрый Ушакоў заявіў, прэзідэнт Расіі ў размове з Трампам заявіў, што магчымая пастаўка ракет «Тамагаўк» нанясе істотную шкоду адносінам дзвюх краін, не кажучы ўжо пра перспектывы ўрэгулявання ва Украіне», — заявіў Ушакоў.

На ўдакладняючае пытанне, ці прыме Трамп рашэнне аб пастаўках гэтых ракет ва Украіну да сустрэчы з Пуціным, Ушакоў адказаў так: «Трамп згадаў, што ён заўтра сустракаецца з Зяленскім, і сказаў таксама, што падчас кантакту з Зяленскім ён улічыць тыя меркаванні, якія былі выказаныя прэзідэнтам Расеі падчас сённяшняй тэлефоннай размовы».

Потым Трамп сказаў журналістам, што «Тамагаўкі» патрэбныя самім Штатам: «Нам таксама патрэбныя «Тамагаўкі» для Злучаных Штатаў Амерыкі. У нас іх шмат, але яны нам патрэбныя. Мы не можам высільваць нашу краіну. Яны вельмі важныя. Яны вельмі магутныя. Яны вельмі дакладныя. Яны вельмі добрыя. Але яны нам таксама патрэбныя. Я не ведаю, што мы можам з гэтым зрабіць».

Меркавалася, што перадача «Тамагаўкаў» будзе абмяркоўвацца сёння ў Белым доме на сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім.

Каментары9

  • инструкция путина
    17.10.2025
    Васзліль, выходит так...
  • Понятно
    17.10.2025
    Понятно, путин проведёт очередной сеанс гипноза над трампом.
    С момента первого сеанса гипноза на Аляске, путин, смог, обеспечить себе 3 месяца развязанных рук в Украине и Европе.
    P.S. До Аляски, отлично, работали удалённые сеансы гипноза по телефону....
  • ??((
    17.10.2025
    Не абрыдла Трампу з гэтым бесам-маньякам праклятым шеломовымпутиным сустракацца

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу11

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША21

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы6

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу11

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць