Вайна99

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам

Раней меркавалася, што адной з тэм размовы Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага сёння ў Белым доме будзе пастаўка Кіеву крылатых ракет «Тамагаўк».

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

«Нам таксама патрэбныя «Тамагаўкі» для Злучаных Штатаў Амерыкі. У нас іх шмат, але яны нам патрэбныя. Мы не можам высільваць нашу краіну. Яны вельмі важныя. Яны вельмі магутныя. Яны вельмі дакладныя. Яны вельмі добрыя. Але яны нам таксама патрэбныя. Я не ведаю, што мы можам з гэтым зрабіць», — заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на прэс-канферэнцыі ў Белым доме пасля тэлефоннай размовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, піша Бі-Бі-сі.

Трамп сказаў, што спытаўся ў Пуціна наконт «Тамагаўкаў»:

«Я сказаў Пуціну: «Вы не пярэчыце, калі я дам вашым праціўнікам некалькі тысяч «Тамагаўкаў»? Яму гэтая ідэя не спадабалася».

У пятніцу 17 кастрычніка Дональд Трамп павінен сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Белым доме. Раней меркавалася, што адной з тэм іх размовы будзе пастаўка Кіеву крылатых ракет Tomahawk.

Як раней заявіў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў, Пуцін у тэлефоннай размове папярэдзіў Трампа, што пастаўка ракет Кіеву нанясе істотную шкоду адносінам Расіі і ЗША, не кажучы ўжо пра перспектывы ўрэгулявання ва Украіне.

Каментары9

  • Барадзед
    17.10.2025
    Они нужны вам, чтобы петрушить путлера.
  • Агідна
    17.10.2025
    Трамп зноў абяцае, але не выконвае сваіх абяцаньняў. Ён несумленны махляр, які гуляе ў гульні з украінскімі жыцьцямі на забаву Пуціну.
  • Спадар
    17.10.2025
    "трамп "--- гэта дааўно сінонім слову "ідыет"!

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Зараз не час аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі2

Мацкевіч: Зараз не час аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі18

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Мельнікава двойчы была на паліграфе. Першы раз расплакалася і ўцякла21

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

Некаторых мужчын у Беларусі запрашаюць здаць адбіткі пальцаў. Навошта?6

Лукашэнку «стала кепска», калі ён даведаўся, «чым дыхае народ»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Зараз не час аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі2

Мацкевіч: Зараз не час аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць