БЕЛ Ł РУС

П'яны беларускі дальнабойшчык ледзь не ўрэзаўся ў гандлёвы цэнтр у Польшчы. Яго дэпартавалі

3.11.2025 / 22:1

Nashaniva.com

У Любліне 42‑гадовы грамадзянін Беларусі на грузавіку Scania ўрэзаўся ў сталёвую канструкцыю, якая агароджвае гандлёвы цэнтр. Памяў кабіну, але сам не пацярпеў. Тэст паказаў 2,5 праміле алкаголю, піша Most.

Фота: Policja Lubelska

Як удакладняе партал Lublin112, інцыдэнт адбыўся 31 кастрычніка, у другой палове дня. Беларус ехаў з боку цэнтра і раптам павярнуў да гандлёвага цэнтра Felicity.

Праігнараваўшы знак, які забараняе рух транспартных сродкаў вышынёй больш за 2,4 метра, кіроўца ўрэзаўся ў сталёвую канструкцыю, якая абмяжоўвае габарыты аўтамабіляў. Кабіна грузавіка аказалася моцна памятай.

Службы, якія прыбылі на месца здарэння — паліцыя, ратавальнікі і медыкі, — зафіксавалі, што кіроўца жывы і нават не пацярпеў. Але аказалася, што ён быў моцна п'яны. Магчыма, беларус выпіваў нават падчас руху: у кабіне знайшлі адкрытую бляшанку піва.

Кіроўца не змог патлумачыць, навошта павярнуў да гандлёвага цэнтра. Паліцыянты затрымалі яго.

Пасля таго мужчыну хутка дэпартавалі ў Беларусь. Цяпер яму на пяць гадоў забаронены ўезд у краіны Шэнгенскай зоны.

Чытайце таксама:

Кіроўца быў п'яны ў хлам і спяшаўся ў школу. Падрабязнасці ДТЗ у Смаргонскім раёне, дзе аўтамабіль знішчыў старадаўнюю капліцу

У Беларусі сцвярджаюць, што п'яны дальнабойшчык з Малдовы праходзіў беларускую мяжу цвярозым

Пад Уроцлавам п'яны беларускі дальнабойшчык паралізаваў цэлую трасу

На мяжы з Польшчай затрымалі п'янага беларуса-дальнабойшчыка

Каментары да артыкула