Грамадства22

Пад Уроцлавам п'яны беларускі дальнабойшчык паралізаваў цэлую трасу

Раніцай 3 кастрычніка рух на аўтадарозе A8 пад Уроцлавам у Польшчы быў паралізаваны буйной аўтааварыяй з удзелам грузавіка. За яго рулём быў нецвярозы беларус. 

Каля 6‑й гадзіны раніцы 44‑гадовы грамадзянін Беларусі, кіроўца грузавіка Scania, урэзаўся ў раздзяляльную агароджу. У выніку машыну развярнула папярок дарогі, а рух у бок Варшавы быў цалкам заблакаваны. Акрамя таго, фура збіла слуп, які ўпаў на сустрэчную паласу, што яшчэ больш ускладніла рух у напрамку з Варшавы ва Уроцлаў.

Кіроўца грузавіка падчас аварыі атрымаў траўмы, але медыкі аказалі яму дапамогу. Праверка алкатэстарам паказала, што мужчына быў моцна п’яны — прылада засведчыла наяўнасць у яго крыві двух праміле алкаголю.

Як паведамляецца, кіроўца спрабаваў з’ехаць з развязкі, але не справіўся з кіраваннем, што і прывяло да аварыі.

Затор у бок Уроцлава расцягнуўся на 20 кіламетраў, а рух у бок Варшавы быў ускладнены на ўчастку каля 9 кіламетраў.

Каментары2

  • Ёсік
    03.10.2025
    Я гэткага падыхода не разумею. Ты ж кіроўца, ды шчэ вялікагруза, а сядаючы за стырно ў такім стане, ні чым не адрозніваешся ад крымінальніка, які кладзе ў кішэню нож, ды выходзіць на вуліцу паляваць на грамадзян.
  • 1234
    04.10.2025
    Пад Уроцлавам трасы паралізаваныя пастаянна

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас8

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску вырашаюць пытанне з пусткамі ў Каменнай Горцы і Дамброўцы — замест іх могуць з'явіцца паркоўкі1

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

У Мінску адбыўся суд, аналагічны выпадку з кватэрай Долінай. Як ён скончыўся?6

Сустрэча Зяленскага з Уіткафам у Бруселі скасаваная5

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

61‑гадовую фларыстку з Наваполацка асудзілі за палітыку1

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас8

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць